На пытаньне карэспандэнта Свабоды, ці наведваюць адвакаты зьняволенага ў Менску гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра, беларускі адвакат Зьміцер Гарачка адказаў:
«Мы не камэнтуем і па жаданьні свайго кліента не хацелі б, каб гэтая тэма лішні раз уздымалася».
З чым зьвязаная такая пазыцыя? Ці магчыма, што на Баўмгертнэра аказваецца нейкі ціск і яму забаранілі выказвацца? На гэтае пытаньне дарадца амбасады Расеі ў Менску Ўладзімер Марчукоў адказаў так:
«Ня ведаю, адвакаты зь ім справу маюць часьцей, чым супрацоўнікі амбасады. Ён папрасіў адвакатаў ніяк не камэнтаваць свой цяперашні статус. Вось і ўсё. Проста, магчыма, чалавеку ўжо надакучыла такая пастаянная рэкляма ці антырэкляма. То бок ня ведаю».
На пытаньне, ці плянуюць супрацоўнікі амбасады наведаць Баўмгертнэра, Марчукоў сказаў, што плянаў на гэта няма.
«Дзьве сустрэчы былі. Ён сам больш не выказваў пажаданьняў сустрэцца з супрацоўнікамі амбасады. І такой неабходнасьці асабліва не праглядаецца. То бок такая сустрэча, магчыма, больш і не адбудзецца, пакуль ён тут знаходзіцца».
Што да экстрадыцыі, то, паводле Марчукова, амбасада да гэтага ня мае дачыненьня, «усё ідзе па лініі генпракуратур дзьвюх краін».
«Амбасада сваю кампэтэнцыю ўжо вычарпала».