Хто скраў найбольш — таму дзяржава прапануе кампэнсаваць нанесеную шкоду і вызваляе ад крымінальнай адказнасьці. Такая практыка прымяняецца ў Беларусі досыць шырока.
Напрыклад, дырэктар Гандлёвага дому «Ждановічы» Яўген Шыгалаў пазбавіўся ад крымінальнай адказнасьці за 85 мільярдаў беларускіх рублёў. І цяпер на той жа пасадзе ўваходзіць у топ-10 беларускіх бізнэсмэнаў.
Такую ж магчымасьць на ўчорашняй прэс-канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка «падказаў» Уладзіславу Баўмгертнэру. Гэта цалкам законны спосаб памяняць менскую трохпакаёўку, дзе той адбывае хатні арышт, на свае ўласныя апартамэнты ў Расеі.
Усё, што трэба — заплаціць 100 мільёнаў даляраў, якія Сьледчы камітэт прыпісвае Баўмгертнэру як нанесеную шкоду, і зьвярнуцца да прэзыдэнта з адпаведным хадайніцтвам.
Агучаная прэзыдэнтам схема апісваецца артыкулам 88-1 Крымінальнага кодэксу РБ. Згодна з гэтым артыкулам асоба, якая ўчыніла злачынства, што пацягнула за сабой шкоду дзяржаўнай уласнасьці ці маёмасьці юрыдычнай асобы, доля ва ўстаўным фондзе якой належыць дзяржаве, альбо істотную шкоду дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам і не спалучанае з замахам на жыцьцё і здароўе чалавека, можа быць вызваленая ад крымінальнай адказнасьці, калі добраахвотна кампэнсавала нанесеную шкоду.
Адпаведнае хадайніцтва аб памілаваньні на імя прэзыдэнта можна накіраваць на любой стадыі крымінальнага працэсу.
«Я не крыважэрны, я не да таго, што мы павінны іх пасадзіць і так далей. Пакуль мы не набралі больш стратаў, хай нам кампэнсуюць гэта», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.
Беларускі прэзыдэнт ужо выяўляў сваю добрую волю ў справе Баўмгертнэра, задаволіўшы зварот ягонай маці Тацьцяны Ягораўны. Спадарыня Баўмгертнэр напісала Аляксандру Лукашэнку асабісты ліст, пасьля якога генэральнага дырэктара «Ўралкалія» перавялі з камэры ў СІЗА КДБ пад хатні арышт. А маці дазволілі жыць разам зь ім.
«Гэтая практыка ў нас дзейнічае больш за 10 гадоў і прадугледжаная ў Крымінальным кодэксе, — апавядае галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня „Ежедневник“ Сяргей Сацук. — У свой час яе распачала памочніца прэзыдэнта Натальля Пяткевіч. Прымянялася яна досыць шырока: спачатку ўвялі кампэнсацыю ў аднакротным, пасьля ў падвойным памеры. А пасьля ўжо пачыналі прымяняць нават у патройным памеры».
Такое новаўвядзеньне прэзыдэнцкай памочніцы, якая ўзначальвала камісію па памілаваньні пры прэзыдэнце, выклікала шмат незадавальненьня.
«Прэзыдэнт ужо тады „даў па руках“ Пяткевіч — нібыта бурную дзейнасьць яна тут разьвіла. І была яе кароткачасовая адстаўка, — працягвае Сацук. — Пасьля яе сыходу практыка троху аціхла, але і цяпер яна мае месца. Хоць яе аб’ёмы ў параўнаньні з тым, што было гадоў шэсьць таму, у два разы зьменшыліся».
Сяргей Сацук прыгадвае, што ў свой час міністар МУС Уладзімер Навумаў страціў пасаду, сярод іншага, і з-за таго, што з кампэнсаваных у бюджэт грошай «зьніклі» 4 мільёны даляраў. «Чалавек іх кампэнсаваў, а ў бюджэт яны ня трапілі. Тады ўзьняўся скандал, гэтыя грошы доўга шукалі, і пасьля была адстаўка Навумава, бо менавіта Навумаў ініцыяваў вызваленьне гэтага чалавека».
А 10 гадоў таму, згадвае Сяргей Сацук, была справа супраць заснавальнікаў «Евроопта» Сяргея Ліцьвіна і Ўладзіміра Васілька. «Сьледчыя давялі, што яны скралі 8 мільёнаў даляраў, і ім сказалі: „Або вы кампэнсуеце, або будзеце сядзець“. Яны кампэнсавалі, і справу закрылі».
Праўда, кампэнсацыя дапамагае ня ўсім. «Калі судзілі Алеся Бяляцкага, — апавядае журналіст Валер Каліноўскі, — то пасьля вынясеньня прысуду, пакуль ён яшчэ не ўступіў у сілу, жонка Алеся Натальля Пінчук заплаціла ў якасьці кампэнсацыі 70 тысяч эўра. Гэтыя грошы сабралі для Алеся людзі. Але на прысуд гэта ніяк не паўплывала».
Пытаньне пра кампэнсацыю 100 мільёнаў штрафу ўздымалася, яшчэ калі вялася размова пра зьмену меры стрыманьня гендырэктару «Ўралкалія» падчас ягонага знаходжаньня ў СІЗА КДБ. Тады адвакат Дзьмітры Гарачка паведамляў, што пытаньне вызваленьня пад заклад нават не ўздымалася:
«Паводле беларускага заканадаўства, каб гэта абмяркоўваць, абвінавачаны мусіць спачатку кампэнсаваць шкоду. А пасьля ўжо прапаноўваць заклад».
«Гэта проста вымагальніцтва, — казаў расейскі адвакат Баўмгертнэра Аляксей Басістаў. — Мы нават не ўздымалі пытаньне закладу, калі даведаліся, што працэдура выглядае так. Мы адмаўляем усе абвінавачаньні. Нам незразумела, адкуль узялася гэтая лічба».
Сёньня расейскае выданьне «Коммерсант» са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што Расея не гатовая кампэнсаваць страты. «Цяпер, магчыма, лёс Уладзіслава Баўмгертнэра, а яго завочна арыштавалі ў Расеі, вырашыцца пасьля зьмены ўласьніка «Ўралкалія», — піша «Коммерсант».
«Можна паразважаць, наколькі маральны такі гандаль індульгенцыямі, — лічыць Сяргей Сацук. — Бо калі ты скраў 100 млн даляраў, табе амаль пэўна прапануюць кампэнсаваць страту. А калі ты скраў 10 тысяч даляраў, то табе ніхто не прапануе — будзеш сядзець».
Напрыклад, дырэктар Гандлёвага дому «Ждановічы» Яўген Шыгалаў пазбавіўся ад крымінальнай адказнасьці за 85 мільярдаў беларускіх рублёў. І цяпер на той жа пасадзе ўваходзіць у топ-10 беларускіх бізнэсмэнаў.
Такую ж магчымасьць на ўчорашняй прэс-канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка «падказаў» Уладзіславу Баўмгертнэру. Гэта цалкам законны спосаб памяняць менскую трохпакаёўку, дзе той адбывае хатні арышт, на свае ўласныя апартамэнты ў Расеі.
Усё, што трэба — заплаціць 100 мільёнаў даляраў, якія Сьледчы камітэт прыпісвае Баўмгертнэру як нанесеную шкоду, і зьвярнуцца да прэзыдэнта з адпаведным хадайніцтвам.
Агучаная прэзыдэнтам схема апісваецца артыкулам 88-1 Крымінальнага кодэксу РБ. Згодна з гэтым артыкулам асоба, якая ўчыніла злачынства, што пацягнула за сабой шкоду дзяржаўнай уласнасьці ці маёмасьці юрыдычнай асобы, доля ва ўстаўным фондзе якой належыць дзяржаве, альбо істотную шкоду дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам і не спалучанае з замахам на жыцьцё і здароўе чалавека, можа быць вызваленая ад крымінальнай адказнасьці, калі добраахвотна кампэнсавала нанесеную шкоду.
Адпаведнае хадайніцтва аб памілаваньні на імя прэзыдэнта можна накіраваць на любой стадыі крымінальнага працэсу.
«Я не крыважэрны, я не да таго, што мы павінны іх пасадзіць і так далей. Пакуль мы не набралі больш стратаў, хай нам кампэнсуюць гэта», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.
Беларускі прэзыдэнт ужо выяўляў сваю добрую волю ў справе Баўмгертнэра, задаволіўшы зварот ягонай маці Тацьцяны Ягораўны. Спадарыня Баўмгертнэр напісала Аляксандру Лукашэнку асабісты ліст, пасьля якога генэральнага дырэктара «Ўралкалія» перавялі з камэры ў СІЗА КДБ пад хатні арышт. А маці дазволілі жыць разам зь ім.
Такое новаўвядзеньне прэзыдэнцкай памочніцы, якая ўзначальвала камісію па памілаваньні пры прэзыдэнце, выклікала шмат незадавальненьня.
«Прэзыдэнт ужо тады „даў па руках“ Пяткевіч — нібыта бурную дзейнасьць яна тут разьвіла. І была яе кароткачасовая адстаўка, — працягвае Сацук. — Пасьля яе сыходу практыка троху аціхла, але і цяпер яна мае месца. Хоць яе аб’ёмы ў параўнаньні з тым, што было гадоў шэсьць таму, у два разы зьменшыліся».
Сяргей Сацук прыгадвае, што ў свой час міністар МУС Уладзімер Навумаў страціў пасаду, сярод іншага, і з-за таго, што з кампэнсаваных у бюджэт грошай «зьніклі» 4 мільёны даляраў. «Чалавек іх кампэнсаваў, а ў бюджэт яны ня трапілі. Тады ўзьняўся скандал, гэтыя грошы доўга шукалі, і пасьля была адстаўка Навумава, бо менавіта Навумаў ініцыяваў вызваленьне гэтага чалавека».
А 10 гадоў таму, згадвае Сяргей Сацук, была справа супраць заснавальнікаў «Евроопта» Сяргея Ліцьвіна і Ўладзіміра Васілька. «Сьледчыя давялі, што яны скралі 8 мільёнаў даляраў, і ім сказалі: „Або вы кампэнсуеце, або будзеце сядзець“. Яны кампэнсавалі, і справу закрылі».
Праўда, кампэнсацыя дапамагае ня ўсім. «Калі судзілі Алеся Бяляцкага, — апавядае журналіст Валер Каліноўскі, — то пасьля вынясеньня прысуду, пакуль ён яшчэ не ўступіў у сілу, жонка Алеся Натальля Пінчук заплаціла ў якасьці кампэнсацыі 70 тысяч эўра. Гэтыя грошы сабралі для Алеся людзі. Але на прысуд гэта ніяк не паўплывала».
Пытаньне пра кампэнсацыю 100 мільёнаў штрафу ўздымалася, яшчэ калі вялася размова пра зьмену меры стрыманьня гендырэктару «Ўралкалія» падчас ягонага знаходжаньня ў СІЗА КДБ. Тады адвакат Дзьмітры Гарачка паведамляў, што пытаньне вызваленьня пад заклад нават не ўздымалася:
Паводле беларускага заканадаўства, абвінавачаны мусіць спачатку кампэнсаваць шкоду, а пасьля ўжо прапаноўваць заклад