Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску знайшлі незаконна пабудаваныя дамы


Генэральная пракуратура Беларусі выявіла незаконную схему будаўніцтва каля 50 шматкватэрных дамоў у Першамайскім раёне Менска.

Гэтыя асьцікватэрныя дамы, якія маюць па два пад’езды, зьявіліся ў раёне Сэвастопальскага парку сталіцы.

Пра гэта распавёў БелаПАН старшы пракурор аддзела генпракуратуры Артур Петрасян.

Крымінальная справа ўзбуджаная за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць у дачыненьні да ўладальніка пакуль толькі аднаго дома.

Паводле Петрасяна, дамы з дарагімі кватэрамі будаваліся на ўчастку, які быў прызначаны згодна з генплянам, падпісаным кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, пад катэджавую забудову.

Падобныя схемы незаконнага будаўніцтва жылога фонду выкарыстоўваліся і ў іншых адміністрацыйных раёнах Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG