У ноч на 29 кастрычніка 1955 году ў дамах Севастопаля загайдаліся абажуры, зазьвінеў посуд. Раніцай я, вучань 4 «А» кляса, ішоў у школу, калі падбег знаёмы хлапчук і крыкнуў: «„Новарасійск“ выбухнуў!». Успамінае старшыня Севастопальскага таварыства беларусаў Валер Барташ.
Лінейны карабель «Новарасійск», флягман Чарнаморскага флёту, быў атрыманы СССР у 1949 годзе па рэпарацыях ад пераможанай Італіі і называўся раней «Джуліё Чэзарэ» — «Юлій Цэзар». Яшчэ ўчора ўвечары велізарны карабель (даўжыня 186 мэтраў), дзівячы гледачоў сваёй сталёвай масай, дзесяцьцю 320-мілімэтровымі гарматамі, велічна ўваходзіў у бухту.
Школа стаяла на ўзвышшы, і ў першую ж перамену вучні ўсіх клясаў, не згаворваючыся, выйшлі на двор. Перад намі разгарнуўся нябачаны малюнак: на супрацьлеглым баку бухты, недалёка ад набярэжнай ваеннага шпіталя, уздымаецца дно карабля ў атачэньні буксіраў, ратавальных караблёў...
Тады Севастопаль быў горадам вайсковым, і ўсе мы, ад малога да вялікага, арганічна жылі падзеямі горада-крэпасьці, яго гераічнай гісторыяй, ваеннымі буднямі флёту зь іх вучэньнямі, стрэльбамі, выхадамі караблёў у мора, парадамі, на якіх бачылі нашых тады яшчэ маладых бацькоў у мундзірах з баявымі ўзнагародамі. Моўчкі перажываючы, мы глядзелі на дно карабля, усярэдзіне якога, ужо ведалі, засталіся маракі, якія не маглі выбрацца зь ягоных нетраў і ўдарамі па корпусе марна клікалі на дапамогу. У апраметнай цемры адсекаў карабля маракі паміралі. Да першага лістапада вадалазы перасталі чуць стукі з корпуса лінкора, які перакуліўся ад выбуху. З карабля выцягвалі трупы, тапельцы ўсплывалі ў бухце, хвалі часам выкідалі на бераг часткі чалавечых целаў.
Мы, усюдыісныя севастопальскія хлапчукі, бачылі на Інжынэрнай прыстані склад незвычайна вялікіх чырвоных трунаў, на старадаўніх Брацкіх могілках выкапаны быў вялікі катлаван — брацкая магіла. Тут жа напярэдадні пахаваньня нашы маці ў маўчаньні плялі гірлянды з хваёвых галінак... Дома я чытаў газэты: Чарнаморскага флёту — «Флаг Родины», газэту Савецкай Арміі «Красная Звезда» і галоўную газэту СССР «Правда», але там пісалася толькі пра воінаў — выдатнікаў баявой і палітычнай падрыхтоўкі, пра посьпехі будаўніцтва сацыялізму.
7 лістапада ў горадзе, як звычайна, адбыўся сьвяточны парад, у Доме афіцэраў флёту правялі ўрачысты сход, а 20-й гадзіне начное неба над бухтай азарылася сьвяточным салютам. Але немагчыма было схаваць праўду пра катастрофу лінкора. Севастопаль гудзеў ад гора, смутку, чутак...
Хавалі, не апавясьціўшы насельніцтва — на сьвітаньні. Прычыны і абставіны гібелі карабля прааналізавала спэцыяльна створаная Ўрадавая камісія на чале з намесьнікам старшыні Савету міністраў СССР В. А. Малышавым і захоўваліся ў сакрэце. Згодна з савецкімі этычнымі канонамі пра здарэньне загадана было — «Забыць!». Праўда, прынялі закрытую пастанову Саўміну СССР аб аказаньні дапамогі сем’ям загінулых і пра ўвекавечваньне памяці маракоў-«новарасійцаў».
З бронзы аднаго з грабных вінтоў лінкора адлілі постаць Журботнага Матроса са схіленым сьцягам і бесказыркай у руцэ. На каменных прапілеях барэльефныя пано расказваюць тое, пра што маўчалі надпісы і даведнікі. У абрамленьні сылюэту перакуленага карабля — эпізоды адчайнай і гераічнай барацьбы за выратаваньне лінкора: матросы падпіраюць дзьверы аварыйным брусам: афіцэр прыціскае да вуха трубку карабельнага тэлефона; маракі выносяць параненага таварыша... На п’едэстале манумэнта надпіс: «Радзіма — сынам». Брацкае пахаваньне было безыменнае. Хіба толькі сям-там з травы магільнага газона выглядалі фатаграфіі маладых матросаў, пакінутыя няўцешнымі мацяркамі.
Нягледзячы на афіцыйнае замоўчваньне, сьцерці з памяці людзей факт і абставіны гібелі карабля было немагчыма. Але толькі праз трыццаць тры гады зьявіліся публікацыі, а затым і кнігі пра найбуйнейшую катастрофу баявога карабля ў мірны час з пачатку стагодзьдзя да нашых дзён. Быў апублікаваны даклад Урадавай камісіі ад 17 лістапада 1955 г., у якім гаварылася:
«Найбольш верагоднай прычынай падрыву лінкора зьяўляецца выбух пад дном карабля, у насавой яго частцы, нямецкай доннай міны RMH або LMB, якая засталася з часу Вялікай Айчыннай вайны».
«Нельга цалкам выключыць, што прычынай падрыву лінкора зьяўляецца дывэрсія...».
Асноўнымі прычынамі гібелі вялікай колькасьці людзей з асабістага складу лінкора «Новарасійск», а таксама часткі людзей з выратавальных камандаў іншых караблёў сталіся: выбух міны пад насавой часткай карабля, у выніку якога загінула каля 150–175 чалавек, і, самае галоўнае, — непрыняцьце асобамі, якія камандавалі на караблі, і ў першую чаргу Камандуючым флётам таварышам Пархоменкам, членам Ваеннага Савету флёту таварышам Кулаковым, в. а. Камандуючага эскадрай таварышм Нікольскім, неабходных і своечасовых захадаў дзеля эвакуацыі на бераг і на іншыя караблі значнай часткі (900–1000 чалавек) асабістага складу лінкора, якія не прымалі ніякага ўдзелу ў працах па выратаваньні карабля і якія стаялі ў шыхце (у 5–6 шэрагаў) на палубе юта каля кармы карабля да апошняга моманту перакульваньня лінкора.
Акрамя таго, камандаваньне караблём павінна было вывесьці ў належны час на палубу частку асабовага складу з шэрагу баявых пастоў, якія таксама ня бралі і не маглі з розных прычын узяць удзел у выратаваньні карабля. Гэтага зроблена не было, і гібель сотняў людзей была прадвызначаная.
Непрыняцьце камандаваньнем самых элемэнтарных і простых мер па своечасовым зьняцьці людзей з карабля, улічваючы, што карма лінкора знаходзілася ўсяго за 80–90 мэтраў ад берага і вакол, у непасрэднай блізкасьці ад карабля, было шмат іншых караблёў, прывяло да гібелі сама менш 300–350 чалавек. Гібель гэтых людзей можна было і належала прадухіліць.
У дакладзе камісіі гаварылася, што неабходна было ўвесьці ў дзеяньне галоўную машынную ўстаноўку (на што пайшло б ня больш за 30–40 хвілін, бо ўстаноўка была гарачая) і ажыцьцявіць сваім ходам перавод моцна пашкоджанага карабля на мелкае месца (на глыбіню 11–12 мэтраў), але зь віны камандуючага флётам гэтага не было зроблена. З моманту выбуху да перакульваньня лінкора прайшло больш за 2 гадзіны, і гэтага было б дастаткова, каб выратаваць і карабель, і экіпаж.
Урадавая камісія высока ацаніла дзеяньні маракоў: «Асабісты склад: матросы, старшыны, афіцэры і палітработнікі лінкора „Новарасійск“, а таксама аварыйна-выратавальных камандаў з крэйсэраў „Фрунзэ“, „Кутузаў“, „Молатаў“ і „Керч“, у барацьбе за выратаваньне карабля праявілі добрую вывучку, выключную мужнасьць і самаадданасьць і не пакідалі сваіх баявых пастоў да самага апошняга моманту гібелі карабля. Не было ніводнага выпадку парушэньня воінскага доўгу. Асобныя матросы, старшыны і афіцэры выявілі сапраўдны гераізм».
Сёньня названы імёны 611 загінулых. У 1990 годзе былі выраблены і ўсталяваны на мэмарыяле пліты зь іх імёнамі. У 1999 годзе ўказам прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі 712 маракоў-чарнаморцаў былі ўзнагароджаныя ордэнам Мужнасьці і 4 — ордэнам Пашаны (зь іх 85% — пасьмяротна). Ахвяры выбуху паходзілі амаль з усіх саюзных рэспублік СССР. Ёсьць сярод іх і ўраджэнцы Беларусі:
Савіцкі Ўладзімір, матрос, Магілёўская вобл., Круглянскі раён, в. Елькаўшчына, мой зямляк. На жаль, яго імя адсутнічае ў кнізе «Памяць» Круглянскага раёну, што збольшага і падштурхнула мяне напісаць гэты артыкул.
Байдак Леанід, старшына 1 стацьці, Гомельская вобл., г. Лоеў.
Бондар Андрэй, матрос, Гомельская вобл., Лельчыцкі р-н, в. Глушкавічы.
Бруяк Леанід, матрос, Гомельская вобл., Акцябрскі р-н, в. Смалоўка.
Будгарс Уладзімір, матрос, Гомельская вобл., ст. Навабеліцкая.
Варановіч Казімір, матрос, Менская вобл., Маладэчанскі р-н, саўгас «Перамога».
Ерастаў Барыс, ст.матрос, Магілёўская вобл., Хоцімскі р-н, в. Мішчукова. Загінуў у складзе аварыйнай партыі крэйсэра «Міхаіл Кутузаў».
Жаўлакоў Аляксандар, старшы матрос, Магілёўская вобл., Кіраўскі р-н, в. Стайкі.
Зінавенка Міхаіл, матрос, Гомельская вобл., б.Васілевіцкі р-н, в. Глінная Слабада.
Карпенка Аляксандар, старшына 2 стацьці, г. Бабруйск.
Карабейка Міхаіл, старшына 2 стацьці, Мінская вобл., Капыльскі р-н, в. Дусаеўшчына, саўгас «Дзяржынскі».
Кудравец Мікалай, ст.матрос, Палеская вобл., Капаткевіцкі р-н, в. Млынок.
Ліпкус Самуіл, матрос, г. Гомель.
Лукашэнка Браніслаў, матрос, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.
Палонін Уладзімір, матрос, Менская вобл., Барысаўскі р-н, в. Селішча.
Пруднікаў Аляксандар, матрос, Магілёўская вобл., Хоцімскі р-н, в. Прудок.
Рамановіч Мікалай, старшына 2 стацьці, Менская вобл., Узьдзенскі р-н, в. Прысынак.
Рабцаў Іван, матрос, Магілёўская вобл. Слаўгарадзкі р-н, в. Рагі.
Санюкевіч Міхаіл, матрос, Гродзенская вобл., Шчучынскі р-н, в. Скрыбаўцы.
Семічка Леанід, матрос, Гомельская вобл., пас. Петрыкаў.
Страчунскі Рафаіл, лейтэнант, г. Мсьціслаў Магілёўскай вобл.
Стрэльчанка Ўладзімер, матрос, Гомельская вобл., Рэчыцкі р-н, в. Рудка.
Сулімскі Андрэй, ст.матрос, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, в. Маісееўка.
Сытнік Рыгор, матрос, Гомельская вобл., Мазырскі р-н., в. Хамічкі.
Трацьцякоў Яўген, старшына 2 стацьці, г.Менск.
Фралоў Канстанцін, матрос, Віцебская вобл., б. Багушэўскі р-н, в. Цеплякі.
Халаеў Сьцяпан, матрос, Гомельская вобл., Чачэрскі р-н, в. Матнявічы.
Чаркун Іван, матрос, Брэсцкая вобл., Ганцавіцкі р-н, Нацкі сельсавет, в. Кімелавіч (Крышылавічы?).
Шчарбіюк Іван, матрос, Брэсцкая вобл., Маларыцкі р-н, в. Гвозьніца.
Юркевіч Васіль, ст.матрос, Гомельская вобл., Жыткавіцкі р-н, в. Карма.
Усяго, паводле няпоўных дадзеных, — 29 чалавек, большасьць 1935 году нараджэньня. Яны выжылі дзецьмі ў вайну і трагічна загінулі ў мірны час, знайшоўшы свой апошні прытулак у зямлі Севастопаля і ў глыбінях Севастопальскай бухты.
Матросы «Новарасійска» — героі і ахвяры трагедыі. Камандуючы флётам і яго штаб — героі крывавага фарсу. Краіна яшчэ не ачуняла тады ад сталінскага рэжыму. І хоць партрэты генэралісімуса былі прыбраныя з кают у баталерку, карабельная шматтыражная газэта яшчэ называлася «Сталінец», жорсткі дух правадыра лунаў над караблём і флётам, панаваў у розумах камандуючага і ягонага штабу, навязваў вобраз думкі і стыль кіраўніцтва.
«У гісторыі „Новарасійска“, як у кроплі крыві, адбілася ўся згубная сутнасьць правадырства. Сталін не паверыў спэцыялістам (дыпляматам, выведнікам, военачальнікам), што Гітлер вось-вось пачне вайну. Адмірал сталінскай вывучкі не паверыў спэцыялістам (ратавальнікам, карабельным мэханікам, інжынэрам), што лінкор вось-вось перакуліцца. Вынік адзін: патокі дарэмна пралітай крыві. Розьніца толькі ў маштабах бяды», — кажа ў сваёй аповесьці «Рэквіем па лінкору» пісьменьнік-марыніст, капітан 1 рангу Мікалай Чаркашын.
Марак ад бога, капітан 1 рангу ў адстаўцы Юры Лепехаў, які ўдзельнічаў у прыманьні карабля ад італьянцаў, былы старшыня рады вэтэранаў лінкора «Новарасійск» — афіцэр, які спалучае ў сабе марскую і агульную культуру, прыстойнасьць, вопыт інжынэра-мэханіка, — лічыць, што карабель наагул ня варта было браць па рэпарацыі, бо ён быў тэхнічна безнадзейна састарэлы і, магчыма, замініраваны. Але Сталіну падабаліся вялікія караблі, і ён праігнараваў у гэтым думку спэцыялістаў.
У крытычнай сытуацыі прымаліся і нестандартныя рашэньні. Старшы матрос Леанід Семічка ў тую ноч стаяў вартавым у карцэры. Калі прагрымеў выбух, не чакаючы дазволу, якога і не было, пачаў зьбіваць замкі і выпусьціў усіх арыштаваных матросаў, даўшы ім магчымасьць выратавацца, але сам загінуў.
Столькі гадоў прайшло, а да гэтага часу боль душэўны ў многіх, і ня толькі родных і блізкіх загінулых. Як магло здарыцца — у роднай бухце столькі сыноў... на вачах народу... Дзяржава паставіла помнік загінулым, але дзесяцігодзьдзі замоўчваньня ня сьцерці. «Ні спагады, ні проста чалавечага стаўленьня да родных і блізкіх не было. Да таго часу, як стала магчымым гаварыць, пісаць і абмяркоўваць, пайшлі з жыцьця многія маці і жонкі», — пісала ўдава інжынэр-капітана 3 рангу Яўхіма Матусевіча Вольга Матусевіч, якая засталася зь дзьвюма дочкамі. Разам яны пранесьлі боль страты мужа, бацькі, зьбіралі матэрыялы, якія мелі дачыненьне да гібелі карабля, фатаграфіі загінулых маракоў, перапісваліся зь іх сямейнікамі. Дочкі Ірына і Яўгенія стварылі сайт linkor-novorossiysk.ru. Нядаўна Вольга Матусевіч пайшла з жыцьця.
29 кастрычніка на Брацкія могілкі да Журботнага Матроса прыйдуць былыя маракі лінкора «Новарасійск» і схіляць галавы, чытаючы на мэмарыяльных дошках прозьвішчы: расейскія, украінскія, беларускія, узбэцкія, грузінскія, армянскія, азэрбайджанскія, літоўскія, латыскія, габрэйскія, малдаўскія...
Вечная памяць! Памятаем! Такое не забываецца!

Старшыня Севастопальскага таварыства беларусаў
імя Максіма Багдановіча «Пагоня»
Валер Барташ
імя Максіма Багдановіча «Пагоня»
Валер Барташ