Ці пакаралі Мікалая Аўтуховіча за расповед пра ганебныя парадкі ў пэнітэнцыярнай сыстэме? Сябры палітвязьня атрымалі ад яго чарговы ліст.
У апошнім лісьце на волю палітвязень Мікалай Аўтуховіч не паведаміў, ці адрэагавала неяк адміністрацыя гарадзенскай турмы на перададзены ім на волю ліст пра ганебныя парадкі ў беларускіх ізалятарах, калёніях і турмах. Ліст ад Аўтуховіча, які днямі атрымала грамадзкая актывістка Інэса Яхліель, датаваны 15 кастрычніка. Якраз у той дзень у СМІ зьявіўся ліст Мікалая Аўтуховіча пра парадкі ў пэнітэнцыярнай сыстэме Беларусі. Інэса Яхліель турбавалася, што з-за гэтага ліста Аўтуховіча зноў могуць пакараць.
«Ён пра гэта нічога не напісаў. Затое напісаў пра сытуацыю са здароўем. Што прызначылі апэрацыю на зубах, але самі лекары сумняваюцца, ці пройдзе яна пасьпяхова. Просіць даслаць лекі, у тым ліку антыбіётыкі. Аднак мяне ўразіла апошняя фраза зь ліста Аўтуховіча», — кажа Інэса Яхліель і цытуе ліст палітвязьня:
«Прашу вас не турбавацца за мяне і за тое, што можаце мне нечым пашкодзіць. Гэта жыцьцё. Чаму быць, таго не абмінеш. Ведаючы мае прынцыпы, гэтае прыслоўе якраз пра мяне. Чым мацнейшыя выпрабаваньні, тым больш загартоўваецца воля. І таму ня варта гэтак моцна перажываць».
Тыдзень таму вэтэран вайны ў Аўганістане Аляксандар Камароўскі з Жодзіна атрымаў ад Мікалая Аўтуховіча ліст, які, як мяркуе спадар Камароўскі, наўпрост зьвязаны з крытычным расповедам пра парадкі ў вязьніцах:
«Напісаў, што ведайце: калі зь ім нешта здарыцца надзвычай дрэннае, то гэта будзе па віне ўладаў. А сам ён у пятлю не палезе. І прасіць памілаваньня ў іх ня будзе, бо ні ў чым не вінаваты. А тое, што яны яго прэсуюць і будуць прэсаваць, дык гэта зразумела».
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы зьняволеньня за захоўваньне патронаў. Сваёй віны палітвязень не прызнаў і патлумачыў перасьлед помстай за барацьбу зь мясцовымі карупцыянэрамі. Пакараньне адбывае ў гарадзенскай турме.