Савет міністраў і Нацбанк зьбіраюцца ў наступным годзе вярнуцца да пытаньня пра магчымасьць падвышэньня пэнсійнага ўзросту.
Такі намер запісаны ў пляне сумесных дзеяньняў па структурным рэфармаваньні і павышэньні канкурэнтаздольнасьці. Чым гэта выклікана? І якімі могуць быць наступствы?
У разьвітых краінах пэнсійны ўзрост павышаўся паэтапна да 65–67 гадоў. У Японіі пэнсійны ўзрост і для мужчын, і жанчын — 70 гадоў. У Беларусі, як у Расеі і Таджыкістане, — рэкордна нізкі пэнсійны парог: 55 гадоў для жанчын, 60 — для мужчын. Астатнія экс-рэспублікі СССР падвысілі гэты парог: Казахстан — 58/63, Грузія — 60/65, Эстонія — 65/65. Дарэчы, у шмат якіх краінах сьвету ўзроставы пэнсійны цэнз для мужчын і жанчын аднолькавы — жанчыны ў сярэднім жывуць даўжэй за мужчын.
На думку і чыноўнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, і незалежных экспэртаў, у Беларусі насьпела неабходнасьць пэнсійнай рэформы, у тым ліку і павышэньня пэнсійнага ўзросту. На думку эканаміста Льва Марголіна, гэта не такі хуткі шлях, але Беларусь вымушана будзе рухацца тым жа шляхам, што і большасьць разьвітых краінаў Эўропы і Амэрыкі:
«Але ў нас няма такога ўзросту дажываньня, як у Эўропе ці Амэрыцы: 75, 80, 85 гадоў. У нас сярэдні ўзрост такі, што калі падвышаць пэнсійны ўзрост, то некаторыя людзі будуць не дажываць да пэнсіі. Таму пачынаць трэба не з павышэньня пэнсійнага ўзросту, а пачынаць найперш трэба з рэформаў эканомікі, каб з ростам валавога ўнутранага прадукту павышаліся б і адлічэньні вытворцаў у пэнсійны фонд. І па-другое, паступова пераходзіць на страхавую сыстэму пэнсійнага забесьпячэньня. І калі гэта ўсё рабіць, тады ў гэтым комплексе, напэўна, можна будзе паступова і падвышаць пэнсійны ўзрост. Але гэта ня тое, з чаго трэба пачынаць».
Салідарная пэнсійная сыстэма, якая існуе ў Беларусі, азначае, што пэнсіянэраў утрымліваюць працаўнікі. І ўжо сёньня гэтых адлічэньняў не хапае. Паводле разьлікаў адмыслоўцаў, доля пэнсіянэраў у Беларусі да 2030 году дасягне 30%, а колькасьць насельніцтва ў працаздольным узросьце скароціцца прыкладна на мільён. Таму неабходна пераходзіць да назапашвальнай пэнсійнай сыстэмы, хаця б часткова, лічыць былы міністар працы Аляксандар Сасноў:
«Рэформы трэба было пачынаць 20 гадоў таму. Бо іх прыйдзецца рабіць усё роўна: сёньня, заўтра, пасьлязаўтра — чым пазьней, тым цяжэй. У чым іх сэнс? А ў тым, каб працавала сыстэма не салідарная, а назапашвальная. Хаця б часткова. А ня так, як сёньня — колькі хочуць, столькі і плацяць. Сярэдняя пэнсія, ці маленькая, ці самая вялікая (звычайная пэнсія, я ня маю на ўвазе чынавенства, дзяржслужачых) — яны амаль што не адрозьніваюцца. Хаця б часткова пэнсія павінна быць назапашвальная».
Яшчэ 10 гадоў таму ў Беларусі працавала місія МВФ, і міжнародныя экспэрты раілі Беларусі не цягнуць з рэфармаваньнем пэнсійнай сыстэмы. Але да іхніх парадаў беларускія чыноўнікі не прыслухаліся, распавёў эканаміст Міхал Залескі:
«Праблема ў тым, што калі няма агульнадзяржаўнай канцэпцыі, калі няма палітыкі ў гэтай сфэры, то ня будзе і эканомікі. Таму што калі няма ідэі, то што можна зрабіць? Ну, тыцкацца, як тыя шчанюкі маленькія, што поўзаюць па хаце... Так і чыноўнікі. Ну, зьбяруцца Тозік і Козік і прыдумаюць, што пэнсійны ўзрост трэба зрабіць — 80 гадоў. Ну і зробяць... Дык і зараз пэнсіянэры працуюць, хто можа, у каго здароўе ёсьць, бо не пражывеш на гэтую пэнсію. Людзі ж працуюць не таму, што яны прагавітыя, а таму, што жыць хочуць. Проста калі адсутнічае палітычная воля (як цяпер модна казаць), то ня будзе рэформаў. А гэта тэхнічнае рашэньне, якое на пэўны час адцягне фатальнае вырашэньне праблемы, але ж ня вырашыць праблему».