ЗША: Прагрэс на перамовах па праблеме бюджэтнага крызісу

Гары Рыд

Лідэр дэмакратаў у Сэнаце ЗША Гары Рыд выказаў асьцярожны аптымізм па выніках перамоваў зь кіраўніком рэспубліканцаў Мітчам Маконэлам.
Аднак і Рыд, і Маконэл прызналі, што пакуль не дасягнулі поўнага паразуменьня.

Дэмакраты і рэспубліканцы абмяркоўваюць дамову, якая дазволіла б працягнуць да лютага магчымасьць дзяржаўных пазыкаў.

Гэты можа прадухіліць дэфолт.

Раней прэзыдэнт ЗША Барак Абама адклаў сустрэчу зь лідарамі Кангрэсу, каб даць сэнатарам больш часу на перамовы.

Сустрэчу перанесьлі пасьля таго, як прадстаўнікі рэспубліканцаў і дэмакратаў выказалі аптымізм, што яны набліжаюцца да пагадненьня.

17 кастрычнікаў ЗША могуць перавысіць столь дзяржаўнага доўгу, які цяпер складае 16,7 трыльёнаў даляраў.

Калі памер дзяржаўнанга доўгу ня будзе павялічаны, ЗША могуць абвесьціць дэфолт.

1 кастрычніка Кангрэс ЗША не ўзгадніў праект бюджэту на 2014 год.