Радыё Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю з прэзэнтацыі кнігі «Адвакацкія хронікі Гары Паганяйлы». Пачатак — а 18-й гадзіне.
13 кастрычніка адзначае 70-годзьдзе адвакат і праваабаронца Гары Паганяйла. На яго рахунку — дзясяткі гучных палітычных спраў, а сярод кліентаў — такія вядомыя асобы, як Славамір Адамовіч, Тамара Віньнікава, Павел Шарамет і Зьміцер Завадзкі, Міхаіл Чыгір, Васіль Старавойтаў, Андрэй Клімаў.
У інтэрвію Радыё Свабода Гары Паганяйла распавёў пра стаўленьне да жыцьця ў 70 гадоў, назваў самае складанае ў працы адваката, і запэўніў, што ўзяўся б бараніць у судзе Аляксандра Лукашэнку.
Што лічыце галоўнай памылкай у сваім жыцьці і галоўным сваім посьпехам?
Цяжка сказаць, таму што памылак было шмат на шляху. Але я свае памылкі не падзяляю на першасныя і другасныя, гэтаксама як не выдзяляю самую вялікую памылку. Напэўна, таму, што самай галоўнай памылкі не было ў маім жыцьці: я прыйшоў у гэты сьвет, жыву, працую, камунікую зь людзьмі, раблю патрэбную справу. Што да посьпеху, то самым галоўным посьпехам я лічу правільны выбар прафэсіі і служэньне той прафэсіі, якую я выбраў.
Калі б у вас была магчымасьць падчас суду абараняць Аляксандра Лукашэнку, ці ўзяліся б вы за такую справу?
Вядома, я б узяўся за абарону Аляксандра Рыгоравіча і стараўся б рабіць гэта прафэсійна. У першую чаргу, калі б гэта была крымінальная справа і яго вінавацілі паводле цяжкіх крымінальных артыкулаў, я б заявіў хадайніцтва аб прызначэньні судова-псыхіятрычнай экспэртызы, абгрунтаваўшы гэта тым, што «ня зналі, ня ведалі, што тварылі, у сувязі са сваім хваравітым станам». Што б там далей вызначыла экспэртыза — гэта невядома. Але ў любым разе такая справа была б для мяне надзвычай цікавай, і я б узяў абарону гэтага чалавека. Гэта мой рацыянальны доўг, мой абавязак. Але як бы я павёў гэтую абарону — гэта ўжо іншая справа.
Ці шчасьлівыя вы ў свае 70 гадоў? Калі так, то ў чым сакрэт шчасьця?
Я ніколі не задумваўся пра гэтае пачуцьцё. Лічу, што яно ўспрымаецца кожным па-рознаму. Гэтаксама як няма адзінага разуменьня, што такое шчасьце. Але я думаю, што калі цябе атачаюць сябры, ты заняты любімай справай, калі ў цябе ёсьць любімая жанчына і дзеці, якія прыносяць табе радасьць, ты можаш сказаць, што ведаеш сакрэт жыцьцёвага шчасьця. Таксама ёсьць творчае шчасьце, гэта калі ты нешта канкрэтнае зрабіў і яно прыносіць табе задавальненьне і прызнаньне. Такіх праменьчыкаў, зь якіх складаецца шчасьце, у мяне дастаткова, таму я шчасьлівы чалавек.
Які самы арыгінальны падарунак вы калі-небудзь атрымлівалі на дзень народзінаў?
У 1964 годзе мяне сябры віншавалі ў палонцы. Справа ў тым, што я тады займаўся маржаваньнем. Так атрымалася, што мы адзначалі маё 21-годзьдзе ў Горкаўскай вобласьці. Было ўжо халаднавата. Мы былі ў вадзе, і сябры ў гэты момант падарылі мне невялікі сувэнір у выглядзе маржа. Я лічу, што гэта было вельмі арыгінальна і памятна, таму што дарэчна, і ў той жа час у вельмі арыгінальных умовах — у ледзяной вадзе.
Гары Паганяйла нарадзіўся 14 кастрычніка 1943 году ў Архангельскай вобласьці, у сталінскім лягеры, дзе адбывала пакараньне яго маці, асуджаная паводле артыкула 58 Крымінальнага кодэксу як вораг народу.
Школьныя гады будучы праваабаронца правёў у розных дзіцячых дамах. У 1965 годзе Гары Паганяйла паступіў на юрыдычны факультэт БДУ, пасьля заканчэньня разьмеркаваўся ў адвакатуру.
Неўзабаве стаў судзьдзём у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Пасьля перайшоў у апарат Міністэрства юстыцыі, дзе 10 гадоў узначальваў аддзел адвакатуры. У 1989 годзе Гары Паганяйла вярнуўся да адвакацкай дзейнасьці.
Быў першым прэзыдэнтам Саюзу адвакатаў Беларусі.
У 1998 годзе Гары Паганяйлу абралі намесьнікам старшыні праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хэльсынскі камітэт». Апошнія 15 гадоў займаецца праваабарончай дзейнасьцю.

Даведка Радыё Свабода — Гары Паганяйла