Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным блякавалі пляцоўку перад менскім офісам фірмы Kapsch, дзе грамадзкі актывіст Ільля Дабратвор плянаваў правесьці пікет супраць звальненьня грамадзян з палітычных матываў.
Ільля паведаміў карэспандэнту Свабоды, што, падышоўшы да будынку офіса, ён убачыў вялікую колькасьць супрацоўнікаў у цывільным.
«Таму было відавочным, што пачатак пікету азначаў бы пасадку. Я вырашыў яго сёньня не праводзіць, але ўсё ж выкажу сваю пазыцыю. Але пакуль я пра гэта ня буду паведамляць», — сказаў Ільля Дабратвор.
Актывіст руху салідарнасьці «Разам» Ільля Дабратвор зьбіраўся пікетаваць менскі офіс фірмы Kapsch, нягледзячы на тое, што Менгарвыканкам не дазволіў акцыю.
Ён адзначыў, што лічыць сваё звальненьне ў верасьні зь беларускага аддзяленьня аўстрыйскай фірмы Kapsch палітычна матываваным.
Таксама актывіст паведаміў, што падаў у Фрунзенскі суд Менску пазоў аб аднаўленьні на працы.
Актывіст руху салідарнасьці «Разам» Ільля Дабратвор 30 жніўня праехаў у менскім мэтро з разгорнутым бел-чырвона-белым сьцягам у гонар вызваленьня лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча. Актывіста затрымалі і адвезьлі ў турму на Акрэсьціна. 2 верасьня суд арыштаваў яго на 5 сутак.