Паэт Андрэй Хадановіч камэнтуе рашэньне Нобелеўскага камітэту
«Маю супярэчлівыя пачуцьці. З аднаго боку, мне вельмі прыемна, што напярэдадні Нобеля была цікавасьць да Беларусі і беларускай пісьменьніцы. Давайце будзем праўдзівымі: ніколі так высока шанцы, які прадстаўляе Беларусь прынамсі як грамадзянін, незалежна ад таго, якой мовай ён піша і якая ў яго ідэнтычнасьць. Вельмі прыемна, што само слова Беларусь, сам факт зацікаўленасьці да нашай культуры абуджаны. Гэта пазытыўна.
Негатыўная частка ў тым, што мне здаецца, што напярэдадні ўручэньня кожнага Нобеля, у Беларусі абвастраюцца глыбокія комплексы. Такое адчуваньне, што беларускім пісьменьнікам няма пра што іншае думаць і няма калі творчасьцю займацца. Усе занятыя думкамі — калі нарэшце будзе і на нашай вуліцы сьвята.
Гэта ненармальна і гаворыць пра неўпэўненасьць у сабе. Любому Нобелю, апроч бясспрэчнага таленту, папярэднічае вялікая падрыхтоўчая праца. Ня можа быць нармальнага Нобеля для беларускай літаратуры, пакуль у сьвеце беларуская літаратура не перакладаецца з арыгіналу.
Вось на ляйпцыгскім кніжным кірмашу прадстаўляліся кніжкі Валянціна Акудовіча і Вальжыны Морт. Але адна зь іх перакладалася з рускай мовы, хоць і напісаная па-беларуску. А другая — з ангельскай.
Сьвет сёньня гатовы цікавіцца беларусамі, якія пішуць утульнымі для яго расейскай ці ангельскай мовамі. Ня трэба выхоўваць перакладчыкаў, якія перакладалі б з арыгіналу. У гэтым сэнсе сытуацыя з Алексіевіч паказальная. Кніжка, напісаная па-руску мае болей шанцаў быць перакладзеная. Але наракаць можам толькі ня сябе.
Любая краіна-суседка заахвочваюць перакладчыкаў са сваёй мовы. Цэлыя інстытуцыя працуюць на гэта. Сёньня калі ў сьвеце нехта пачынае перакладаць зь беларускай — гэта цуд. І адбываецца гэта насуперак аб’ектыўнай тэндэнцыі. На сёньня мы маем хутчэй цікавых аўтараў, чым людзей, гатовых да прамоцыі гэтых аўтараў у сьвеце. Відаць таму, што часам энэргія, якую трэба накіраваць на творчасьць, пераклад, папулярызацыю, мы растрачваем у сварках, спрэчках, цкаваньні аўтараў, ананімных форумных скандалах наконт Сьвятланы Алексіевіч. Гэта нятворчае выкарыстаньне энэргіі. Давайце менш думаць пра Нобеля, а больш рабіць дзеля таго, каб ён урэшце зьявіўся.»