Генадзь Бураўкін камэнтуе рашэньне Нобэлеўскага камітэту аддаць прэмію ў галіну літаратуры не Сьвятлане Алексіевіч, а канадзкай пісьменьніцы Эліс Манро.
Бураўкін: «Спадзяваньні на Сьвятлану былі і могуць застацца. Ня ведаю, наколькі сур’ёзны прэтэндэнт гэтая канадка. Калі б я яе нешта чытаў, то мог бы супастаўляць. Алексіевіч я ведаю. Гэта чалавек са сваім падыходам, са сваім поглядам на жыцьцё. Тое, што яна адкрывае ўсяму сьвету некаторыя асаблівасьці нашай гісторыі і нашага характару, гэта добра. Добра, што гэта ў сьвеце ўспрымаюць і разумеюць. А што значыць гэтая канадзкая пісьменьніца, я ня ведаю. Можа, яна лепшая за Сьвятлану, а можа і не. Не магу камэнтаваць».