Падчас наведваньня жодзінскага заводу звышцяжкіх кар’ерных самазвалаў Аляксандр Лукашэнка сеў за руль новага гіганта — 450-тоннага БелАЗа, які ня мае аналягаў у сьвеце. Доступ да кіраваньня падобнай тэхнікай маюць толькі спэцыяльна навучаныя асобы, аднак, як сьведчыць практыка, прэзыдэнтам дазволена шмат з таго, што забаронена іншым. На якіх яшчэ статусных агрэгатах езьдзіў Лукашэнка?
БелАЗ з сэрыйным нумарам 75710 Лукашэнка блаславіў гэтак жа, як першы касманаўт Юры Гагарын перад стартам на арбіту — «Паехалі!» Праўда, па выхадзе з кабіны сказаў, што адчуваў сябе больш прыземлена — «як у танку»:
«Ну, што, паехалі?.. Як у танку… Гэта аўтамабіль заўтрашняга дня — 450 тон, адразу на 90 тон больш, чым цяпер вырабляецца. Галоўнае, што перш за астатніх зрабілі, плюс база тая ж, што і ў папярэдняга аўтамабіля, габарыты — ня трэба ні дарогі адмыслова будаваць, нічога. Гэта вялікая справа, за гэта малайцы. Але ўсё гэта нішто, калі мы не прададзім гэты аўтамабіль. Самае галоўнае — прадаць».
Лукашэнка прызнаўся, што крыху хваляваўся, сядаючы за руль такой «грамадзіны». Каб кіраваць такой тэхнікай, нават прафэсіяналам патрэбныя месяцы адаптацыі. А тут — з канвэера на выпрабавальны палігон. Зрэшты, да БелАЗа ў сям’і Лукашэнкаў прыглядаліся даўно. У 2007 годзе, калі Менск упершыню наведаў тагачасны прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс, госьця пасадзілі за руль 110-тоннага самазвала, а Лукашэнка здаволіўся месцам пасажыра. Летась сярэдні сын кіраўніка Беларусі Дзьмітрый Лукашэнка пакатаўся на жодзінскіх машынах у расейскім Кемераве, куды выправіўся як кіраўнік беларускай дэлегацыі.
Што і каму жадае даказаць вышэйшая асоба, сядаючы за руль такога «монстра», як БелАЗ, ці за руль звышдарагога матацыкла? Згадаем, што ў ліпені 2009 году Аляксандар Лукашэнка праехаў па менскім праспэкце Пераможцаў на чале калёны байкераў.
Мадэль «Ultra Classic Electra Glide», на паліўны бак якой Лукашэнка ўссадзіў свайго малалетняга Колю, каштуе пад 35 тысяч эўра. Пракамэнтаваць мы папрасілі кіраўніка Асацыяцыі кіроўцаў і ўладальнікаў аўтатранспарту Алега Маркевіча:
«Пачнём з таго, што калі ён сядаў на „Harley Davidson“, то парушыў усе правілы: сеў бяз шлема, пасадзіў малалетняе дзіця наперадзе за руль, пры гэтым ня проста абазначыў рух, а праехаўся па вуліцы. Правіламі гэта забаронена катэгарычна. Гэта сьведчыць толькі пра тое, што правілы дарожнага руху для кагосьці не існуюць. Таму, калі чалавек знаходзіць такія статусныя рэчы, сядае за руль альбо проста стаіць побач, псыхалягічна гэта азначае адно: чалавек хоча паказацца круцейшым, мацнейшым; хоча ўзвысіцца над шэрым атачэньнем. Бо што тычыцца БелАЗа, дык гэта адзіная ў сьвеце машына, выпушчаная з такой грузапад’ёмнасьцю. І ён яе асядлаў. Ну якія тут яшчэ патрабуюцца тлумачэньні? Я не зьдзіўлюся, калі пасьля гэтага ён сядзе на слана. Шкада, няма сланоў у нашых заапарках, але тады можна зубрамі тройку запрэгчы, будзе яшчэ адно беларускае ноў-хаў. Пра што ўсё гэта сьведчыць? Чалавеку ўсё штодзённае ўжо надакучыла. Яму хочацца вышэйшых і вастрэйшых перажываньняў».
Праўда, кіраўніка Беларусі больш звыкла бачыць на за рулём экзатычных машынаў, а на каньках, лыжах, лыжаролерах ці ровары. Але калі яго штосьці сапраўды цікавіць, то пераважна тэхнічныя сродкі, якія надаюць вагі і аўтарытэту. Хоць да дэпутацкай кадэнцыі ён шмат часу правёў на саўгасным стане, але ў прэзыдэнцкім чыне на прыступках камбайна быў заўважаны толькі аднойчы. Ня цягне яго і за стырно трактара — адрозна ад таго ж Уга Чавэса, які ў 2009 годзе ў эфіры тэлепраграмы «Алё, прэзыдэнт!» адказваў на пытаньні гледачоў з кабіны «Беларуса», рэклямуючы вартасьці беларускай сельгастэхнікі.
Пры гэтым Лукашэнка не адмаўляецца ад магчымасьці выступіць у іншай якасьці — напрыклад, машыніста. У 2011 годзе, калі стартавала праграма ўкараненьня камфартабэльных цягнікоў на рэгіянальных лініях, ён праехаў на новай сучаснай электрычцы швайцарскай вытворчасьці па маршруце Менск — Ждановічы. Мяркуючы па ўсім, асвоеныя Лукашэнкамі і больш экзатычныя цацкі. Маскоўскага журналіста Міхаіла Гусмана падчас запісу ягонай праграмы Коля Лукашэнка вазіў па рэзыдэнцыі ў Драздах на электрамабілі. Кошт такой цацкі, праўда, не дзіцячы — у сярэднім 20 тысяч даляраў, як цалкам прыстойны легкавік.
Аднак Лукашэнку ў гэтай справе яшчэ далёка да некаторых сваіх калегаў. Наппрыклад прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін кіраваў ня толькі жоўтай «Ладай Калінай», гісторыя зь якой абрасла анэкдотамі, але і самалётам-зьнішчальнікам, і падводнай лодкай, і батыскафам, і нават жураўлінай чарадой. На думку Алега Маркевіча, справа толькі ў магчымасьцях краіны — Лукашэнка на месцы Пуціна ўчыніў бы і не такое:
«Калі Пуцін лятае за штурвалам самалёта ці на чале чарады журавоў на дэльтапляне — мабыць, ідзе своеасаблівае спаборніцтва. Шкада, што ў нас няма атамных падводных лодак, а так бы па дне Менскага мора таксама можна было б праехацца. На шчасьце для Пуціна, патэнцыял ягонай краіны непараўнальна большы. Але калі іх пасадзіць побач, несумненна, Пуцін як мужчына, як палітык прайграе Лукашэнку. Хоць бы таму, што ён не такі харызматычны. Да таго ж Пуцін ня стаў прэзыдэнтам, адрозна нават ад нашага выпадку. Яго прывялі за руку, зрабілі прэм’ер-міністрам, а пасьля і прэзыдэнтам. Калі б ён з нуля пачынаў нейкую партыю і абіраўся на агульных падставах, то проста згубіўся б у расейскай палітыцы, ніхто б яго нават не заўважыў. Але так леглі карты, сталі зоркі. У нашага прэзыдэнта шлях іншы, і зразумела, што яму за 20 гадоў ужо стала цесна ва ўласнай краіне».
У асабістым уладаньні Аляксандра Лукашэнкі ніякія сродкі перасоўваньня афіцыйна ня значацца. Калі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2001 году ў графе дэклярацыі аб даходах «транспартныя сродкі» быў пазначаны матацыкл «Мінск» 1992 году выпуску, то ў часе наступных кампаній ужо стаяў прочырк. Як невядома, хто стаў шчасьлівым уладальнікам прэзыдэнцкага матацыкла, так няма і зьвестак пра разрэклямаваны тэлеканаламі электрамабіль Міколкі.
Сам Лукашэнка аднойчы публічна прызнаўся, што любіць сесьці за руль і «паганяць інкогніта па горадзе». Прэсавая служба кіраўніка краіны такое адкрыцьцё камэнтуе абцякальна: маўляў, часам езьдзіць — там, дзе гэта магчыма. На чым і калі — ніхто ня ў курсе. Мабыць, апроч асабістай аховы. Прынамсі, у прэзыдэнцкім аўтапарку дастаткова тэхнікі, каб мяняць яе хоць кожны дзень. Адмысловы экзэмпляр — звышдарагі «Майбах», які, словамі Лукашэнкі, яму на дзень нараджэньня падарыў «адзін расейскі чалавек». Ёсьць падазрэньні, што падарунак, кошт якога ў Расеі ацэньваецца ў паўмільёна эўра, прыехаў ад Сулеймана Керымава, уладальніка «Ўралкалія». Але падкупіць Лукашэнку не ўдалося — на хвалі калійнай вайны Менск намагаецца абвясьціць Керымава ў міжнародны вышук.
Адрозна ад кіраўнікоў невялікіх памерамі краінаў, якія нават для міжнародных візытаў карыстаюцца паслугамі нацыянальных авіякампаній, у арсэнале Лукашэнкі для замежных палётаў ёсьць адмыслова абсталяваны самалёт, а ўнутры краіны ён карыстаецца верталётам.

Я не зьдзіўлюся, калі пасьля гэтага ён сядзе на слана