Як паказвае дасьледаваньне усясьветнай сацыялягічнай службы Гэлап, у сярэднім у сьвеце сваёй працай зацікаўленыя толькі 13 працэнтаў наёмных работнікаў.
Гэта значыць, што яны псыхалягічна адданыя сваёй працы і хочуць зрабіць пазытыўны ўнёсак на сваім працоўным месцы. У Беларусі гэты паказьнік яшчэ ніжэй — 9 працэнтаў.
Пераважная большасьць апытаных наёмных работнікаў ва ўсім сьвеце — 63 працэнты — «незацікаўленыя». Гэта значыць, што ім не стае матывацыі і яны менш схільныя прыкладаць намаганьні, каб іх арганізацыя дасягнула сваіх мэтаў. У Беларусі гэты паказьнік — 58 працэнтаў.
Нарэшце, трэцяя група — гэта так званыя «актыўна незацікаўленыя». Яны непрадуктыўныя і нешчасьлівыя на працы і пашыраюць такое стаўленьне на калегаў. Паводле апытаньня, у сьвеце ў сярэднім 24 працэнты такіх наёмных работнікаў. У Беларусі гэтая лічба яшчэ вышэйшая — 33 працэнты.
Найбольш зацікаўленых работнікаў у ЗША — 30 працэнтаў. Найменш іх у краінах Усходняй Азіі, Паўночнай Афрыкі і Блізкага Ўсходу — у Сырыі ўвогуле ўсе работнікі патрапілі ў катэгорыі «незацікаўленых» (55 працэнтаў) і «актыўна незацікаўленых» (45 працэнтаў).