У Магілёве надламалі «Зорку БРСМ»

Пашкоджаная «Зорка БРСМ»

У Магілёве невядомыя пашкодзілі памятны знак «Зорка БРСМ».
Зь яго пазьнікалі фрагмэнты надпісаў ды зорак. Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце крадзяжу. Ленінскі аддзел міліцыі, як паведамляецца, расшуквае зламысьнікаў. У абласным камітэце прадзяржаўнай моладзевай арганізацыі не спадзяюцца, што тых, хто пашкодзіў знак, знойдуць.

Памятны знак усталявалі ў 2007 годзе ў Камсамольскім сквэры — гэта цэнтар гораду. Летась «Зорку БРСМ» ужо рамантавалі. Са знака і тады пазьнікалі словы ды зоркі. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на рамонт пайшло 8 мільёнаў рублёў. Зламысьнікаў ня выкрылі.