Мізэрная эканомія не разьвяжа праблемы нізкіх заробкаў у галіне культуры, а скарачэньне закране перадусім — беларускі асяродак, лічыць старшыня ТБМ.
Скарачэньне работнікаў устаноў культуры будзе адбывацца коштам аптымізацыі кадраў і скарачэньня кіроўнага апарату галіны, а вызваленыя сродкі пойдуць на падвышэньне заробку супрацоўнікам. Пра гэта заявіў міністар культуры Барыс Сьвятлоў на прэсавай канфэрэнцыі. Адмыслоўцы ня вераць такім заявам і мяркуюць, што перадусім будуць скарочаныя беларускамоўныя супрацоўнікі і ўстановы.
Скарачэньне штату супрацоўнікаў на 65 тысяч чалавек Міністэрства культуры правяло адмысловай пастановай у адказ на патрабаваньне кіраўніка краіны зьменшыць апарат чыноўнікаў. Менавіта кіроўны апарат і мае закрануць скарачэньне ў сыстэме культуры. Так, яшчэ ў ліпені кадравы склад міністэрства быў скарочаны на 25%, альбо на 27 чалавек, паведаміў міністар Барыс Сьвятлоў. Далейшыя скарачэньні ён называе аптымізацыяй кадравай сыстэмы, якая не закране шмат людзей:
«Перадусім, гаворка вядзецца не пра людзей, а пра штатныя адзінкі — гэта ўжо не 65 тысяч чалавек. Па-другое, у штатным раскладзе цяпер існуе шмат вакансіяў, і скарачэньне будзе адбывацца таксама коштам гэтых вакансіяў — гэта яшчэ адзін складнік аптымізацыі».
Паводле Барыса Сьвятлова, у выніку аптымізацыі кадравай сыстэмы вызваленыя сродкі пойдуць на падвышэньне заробкаў супрацоўнікам. Сёньня працаўнікі культуры зарабляюць 62% ад сярэдняга па краіне — ад 4 мільёнаў 800 тысяч да 2 мільёнаў 800 тысяч беларускіх рублёў. Аднак насамрэч мізэрная эканомія не разьвяжа праблемы нізкіх заробкаў у галіне культуры, а скарачэньне закране непасрэдных працаўнікоў культуры і перадусім — беларускі асяродак, кажа выкладчык унівэрсытэту культуры, старшыня ТБМ Алег Трусаў:
«Эканомія мізэрная, заробкі ў музэйных работнікаў малыя, і гэтыя зэканомленыя сродкі ня вырашаць праблемы. Акрамя таго, у пастанове калегіі Міністэрства не гаворыцца пра тое, што зэканомленыя сродкі пойдуць на падвышэньне заробкаў, як у настаўнікаў. Тым часам пастановаю калегіі Міністэрства музэй Максіма Багдановіча будзе скасаваны як юрыдычная адзінка і далучаны да Музэя гісторыі беларускай літаратуры. Менавіта той асяродак культуры, які ёсьць носьбітам беларускай мовы і беларускай культуры, якраз і будзе скарочаны. Гэтак трэба чакаць і іншых скарачэньняў. Таму я лічу, што за гэтым усім стаяць сілы, варожыя да беларускай мовы, культуры. З Масквы, магчыма, усё гэта і ідзе».
Як паведамляюць у Міністэрстве культуры, сёлета кіраўнік краіны выдаў загад, паводле якога выпускнікі сярэдніх навучальных устаноў краіны вызваляюцца ад абавязковай адпрацоўкі паводле разьмеркаваньня альбо выплаты грошай за навучаньне, калі прадоўжаць навучаньне ў ВНУ Расейскай Фэдэрацыі.

Я лічу, што за гэтым усім стаяць сілы, варожыя да беларускай мовы, культуры