Паводле ацэнак праваабаронцаў «Плятформы», прыкладна кожны пяты асуджаны вяртаецца з-за кратаў у нікуды. Найчасьцей такія людзі ўліваюцца ў шэрагі бамжоў. Да новай пасадкі яны жывуць у падвалах або на звалках. Колькасьць зэкаў-бамжоў, зноў жа паводле ацэнак праваабаронцаў, — да 75% ад усіх бяздомных. Дакладнай статыстыкі няма. Найбольш бамжоў знаходзяць сабе прыстанак у Менску і абласных гарадах. Тут лягчэй выжыць: прасьцей знайсьці бутэлькі, месцы для начлегу, схавацца ад міліцыянтаў, нажабраваць міласьціны…
45-гадовы асуджаны адной зь беларускіх калёніяў Аляксандар пазваніў нам у рэдакцыю і апавёў сваю гісторыю. Зусім хутка ён выйдзе на волю, аднак куды ісьці — ня ведае. Па сутнасьці, гэта будзе ўжо яго трэцяе вяртаньне ў нікуды. Кватэру, у якой быў прапісаны, Аляксандар страціў яшчэ ў 1990-я, калі адбываў працяглае пакараньне за кратамі. У той час дзейнічала правіла: чалавека, які трапіў у месцы пазбаўленьня волі на тры гады і больш, аўтаматычна выпісвалі. Бацькі ж асуджанага кватэру прыватызаваць не пасьпелі — спачатку памерла маці, потым бацька.
Аляксандр на 100% упэўнены, што неўзабаве вернецца ў калёнію зноў. У сваім родным горадзе яму не застаецца нічога іншага, як бамжаваць. Жыльлём стане або склеп, або закінуты дом. Каб існаваць фізычна, пачне красьці. Далей усё па накатанай.
Паводле праваабаронцаў «Плятформы», гісторыя Аляксандра тыповая для тых, хто атрымаў судзімасьць у «ліхія» 1990-я. У той час карумпаваныя гарадзкія чыноўнікі праводзілі з кватэрамі асуджаных самыя розныя апэрацыі, пакідаючы чалавека ні з чым. Цяпер зьняволеныя ўсё часьцей становяцца ахвярамі сваіх жа родных і блізкіх. Зэкам абяцаюць дапамагчы выгадна прадаць жыльлё, каб набыць меншую кватэру з грашовай даплатай. Асуджаныя нярэдка вядуцца на падобныя прапановы, складаюць генэральную даверанасьць — і страчваюць усё.
Апынуўшыся на волі сам-насам са сваімі праблемамі, шмат хто, як і Аляксандар, ня бачыць альтэрнатывы бадзяжніцтву. Некаторыя спрабуюць знайсьці часовы прытулак у так званых начлежках. Гэта ўсё ж не падвал і ня звалка. Тут разам з дахам над галавой чалавек мае ложак з чыстай бялізнай, можна прыняць душ, атрымаць гарачае харчаваньне, прадметы гігіены, пры неабходнасьці — мэдыкамэнты… Калі ў былога зэка ёсьць рэгістрацыя ў міліцыі гэтага гораду, калі ён пройдзе мэдагляд на прадмет наяўнасьці заразных захворваньняў і дэзынфэкцыю, праблемаў з атрыманьнем месца няма.
Дамы для гарадзкіх бяздомных, якія давалі прытулак у тым ліку і былым арыштантам, на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўпершыню зьявіліся ў канцы 19 стагодзьдзя. Самы вядомы Менскі гарадзкі начлежны прытулак № 1 быў адкрыты ў 1894 годзе. Начлежка месьцілася на беразе Сьвіслачы на Аляксандраўскай набярэжнай, 1 (цяпер гэта вуліца Багдановіча, 1). За савецкім часам падобныя дамы пазачынялі. Традыцыя аднавілася толькі ў 2001-м. Першы прытулак для бамжоў на 92 месцы — Дом начнога перабываньня для асобаў бяз пэўнага месца жыхарства — адкрыўся ў Менску на вуліцы Ваўпшасава, 42 (у Дражні). Потым падобныя ўстановы, якія прэзыдэнт назваў «шыкоўнымі начлежкамі», адчынілі ў іншых абласных цэнтрах. Самая новая зь іх — Магілёўскі цэнтар начнога перабываньня для асобаў бяз сталага жытла. Яго адчынілі сёлета ў сакавіку на вуліцы Навіцкага замест былога Цэнтру сацыяльнай рэабілітацыі былых асуджаных. Начлежка разьлічаная на 22 ложка-месцы. Шмат месцаў пакуль не занятыя.
Як паведаміў нашай праграме адзін з супрацоўнікаў цэнтру, актыўнае засяленьне адбудзецца бліжэй да халадоў, калі бадзягі «зьбяруць усе грыбы, ягады, макулятуру, мэтал». Суразмоўца таксама адзначыў, што былыя зэкі па звычцы працягваюць зьвяртацца сюды, аднак супрацоўнікі шмат каму адмаўляюць, пераконваючы, што бамжы і зэкі — гэта не заўсёды адно і тое ж.
Нярэдка супрацоўнікі Цэнтру мусяць паказваць патэнцыйным кліентам дакумэнты, у якіх расьпісваюцца прыкметы бадзяжніцтва.
«Пачыталі, я пытаю: „Ты такі?“ Ён адказвае: „Не, мне проста няма дзе жыць“. Пытаю: „Маці ёсьць?“ — „Ёсьць!“ Другога пытаю: „Ты хто?“ — „Бомж!“ Высьвятляецца, што ў яго ёсьць жонка. Шлюб не скасаваны. Дачка ёсьць. Які ж ён бомж? У сябра ў кватэры жыве. Віна купілі, выпілі. закусілі. Усё добра», — згадвае ўзаеміны з былымі асуджанымі супрацоўнік цэнтру.
Правілы ў цэнтры даволі жорсткія для тых, хто прызвычаіўся да вольніцы. Пад’ём а 7-й гадзіне, адбой а 22-й. За прыход нападпітку адлічваюць. Жыць тут дазволена да трох месяцаў. За гэты час супрацоўнікі бяруцца паспрыяць у пошуку працы ды жытла.
«Праблема ў тым, што ў бальшыні ўзрост перадпэнсійны. І тыя, хто зь месцаў пазбаўленьня волі, — у іх няма дакумэнтаў, што яны спэцыялісты гэткай спэцыяльнасьці. Як працаваць, то яны могуць, а калі пасьведчаньня няма, што ён цясьляр, напрыклад, гэткага разраду, то хто зь ім будзе размаўляць?»
Тым часам, адзначаюць праваабаронцы, пераважная большасьць былых зэкаў-бамжоў непрыязна ставіцца да начлежак і аддае перавагу «вольнаму палёту».
З двума такімі «вольнымі людзьмі», Генам і Славам, наш карэспандэнт пазнаёміўся ў цэнтры Горадні, на пешаходнай вуліцы Савецкай. Паўдзельнічаць у перадачы «Свабода ў турмах» пагадзіліся лёгка. Суразмоўцы прызналіся, што бамжуюць больш за год. Адрозна ад адпаведных дзяржаўных службаў, якія павінны ведаць, але ня ведаюць колькасьці беларускіх бяздомных, Слава кажа, што падобны падлік — рэч даволі простая. Як ён падлічыў, бамжоў у яго родным горадзе — тысяч 12–15.
Пра сябе мужчыны расказваюць:
Гена: «Вось выйшаў я з турмы. Жыць няма дзе. Я — бяздомны. Тыркаўся ў шмат якія інстанцыі. Там кажуць: дзе хочаце, там і жывіце. Калі няма прапіскі ды пашпарту — ня будзеш мець нічога. Ну, ёсьць начлежка на Карскага. Але я не хачу туды. Там жа адна п’янь ды рвань. Не хачу туды. Карацей, тупіковая сытуацыя».
Слава: «Бяздомны. Сядзеў. Але тэрмін даўнасьці ўжо прайшоў. Хацеў бы вярнуцца да нармальнага жыцьця… Бо нармальную працу маю толькі летам. Звычайна некаму дапамагаю ў гаспадарцы. А вось зімой — бутэлькі выключна. У начлежку не хачу. Там цалкам дэградаваныя людзі. Жыву пераважна ў падвалах ці закінутых дамах. Гэтага ў Горадні хапае. Рад быў бы вярнуцца ў нармальнае жыцьцё, аднак улады гэтаму садзейнічаць ня хочуць. Міліцыянты дык толькі і робяць, што б’юць нас. Сур’ёзна».
Ня бачыць для сябе жыцьця ў начлежцы і былы асуджаны Сяргей, які бамжуе ў Магілёве з канца лютага. Гэтага 57-гадовага магілёўца наш карэспандэнт сустрэў у двары ў цэнтры гораду. На лаўцы ён парадкаваў сваю небагатую здабычу, назьбіраную за дзень. Два цэляфанавыя пакеты. З аднаго вытыркалася стракатая плюшавая цацка. Другі, як пазьней высьветлілася, быў напханы пакункамі зёлкавай гарбаты. Усё гэта Сяргей зьбіраецца прадаць на базары.
Сяргей: «Я ў месцах пазбаўленьня волі адбыў 33 гады. Я страціў усё: і сям’ю, і дзяцей, і жонку. Усіх. Матуля мая дужа старая. Яна мне кажа: „Ведаеш што, сынок, жыві дзе хочаш, але ты мне не патрэбны“. З дня вызваленьня 27 лютага і дагэтуль хаджу вось, зьбіраю дзе бутэлькі, дзе дрот, дзе мэтал. Начую ў падвале».
Карэспандэнт: «А ці зьвярталіся вы да міліцыі, каб дапамаглі?»
Сяргей: «Ніхто не дапаможа. Круціся сам. Гэтак было сказана. Гэтак і выйшла. Даводзіцца самому круціцца. Патроху жыву. Вось зьбіраю мэтал, абпальваю. Прымаюць жа медзь. Алюмінь. Добрыя грошы часам можна зарабіць. Часам дзе перакушу. Таксама і на цыгарэты ёсьць. І добрыя людзі дапамагаюць… Увогуле ў мяне шмат спэцыяльнасьцяў. І на зоне я шмат чаго сканчаў. Я і шофэр, і трактарыст, і электрык, і сьлесар-сантэхнік. У мяне корак цэлая кішэня. А што толку? Я толькі прыходжу, пытаюцца: «Судзімы?» А потым: «Выбачайце, месцаў у нас няма, у вас вялікая судзімасьць».
Усе Сяргеевы судзімасьці — за крадзяжы. Пры саветах сядзеў у Комі АССР. Ну, і ў часы незалежнай Беларусі быў за кратамі чатыры разы — у калёніі ў Навасадах. Апошні раз за тое, што скраў вялікую суму грошай. Цяпер шкадуе і раскайваецца:
«Сам ува ўсім вінаваты. Калі б давялося пачаць усё спачатку, то інакш бы паступіў. Прагавітасьць. Пабачыў гэтыя вялікія грошы. Тры дні хадзіў і ўсё роўна іх „зьвёў“. 81 мільён і паўтары тысячы даляраў скраў… Але ўжо цяпер красьці ў мяне няма ніякай ахвоты. Усё! Досыць! Во хаджу, як водзіцца, зьбіраю нешта па сьметніцах. Так і жыўлюся збольшага… Людзі выкідаюць і кансэрвы, і тушонку. Заможныя людзі. Тэрмін спажываньня нібыта выйшаў. А мне якая розьніца? Мне абы паесьці».
Спадзеву на тое, што жыцьцё бліжэйшым часам можа павярнуць да лепшага, у Сяргея пакуль няма. Ня хоча ён зьвяртацца і ў начлежку, якая ёсьць у Магілёве. Кажа, яму так свабадней.
І яшчэ адзін бадзяга. Гамяльчук Фёдар. Яго наш карэспандэнт сустрэў на вакзальным прыпынку грамадзкага транспарту. Няголены мужчына з кульбакай і чорным поліэтыленавым пакетам у заскарузлай руцэ, адзеты ў памаранчавую некалі бэйсболку, зашмальцаваную куртку шэра-сіне-чорнага колеру і такія ж нагавіцы, у размове прызнаўся, што, на жаль, ніколі не сядзеў у турме. Толькі ў КПЗ. Ня раз прасіўся туды ў міліцыянтаў, аднак…
Фёдар: «Раней у КПЗ мяне на два-тры месяцы садзілі. Дастаткова было няправільна вуліцу перайсьці, дык мянты адразу: „Хадзі сюды, бомж!“ А цяпер — я ўжо разоў сто прасіўся — нават узімку туды ня сесьці. Дзеля гэтага трэба на мянтоў працаваць — на некага інфармацыю зьліваць. Вось тады можаш разьлічваць на адпачынак у КПЗ. Гэта бонус. На мае просьбы пасадзіць заўсёды чую адказ: ідзі гуляй! Кажуць, што Лукашэнка ім сказаў: бамжоў не чапайце — яны вымруць, як маманты».
Пра сваю сям’ю, пра тое, чаму апынуўся бяз даху над галавой, Фёдар гаварыць ня хоча. Адзначае толькі, што яшчэ некалькі гадоў таму такі дах быў. У Гомелі жыла ягоная цётка, якая давала прытулак ды талерку супу. Нядаўна цётка памерла. Кватэра адышла іншым сваякам. Пакуль не прыйшлі маразы, Фёдар можа спаць на лаўках у цэнтры гораду. Яго не чапаюць «ані мянты, ані блатныя». Што будзе рабіць зімой — ня ведае. У самых бліжэйшых плянах — схадзіць у лазьню, бо, кажа, тыдні тры ня мыўся і інакш як бамжом яго не назавеш.
Больш за ўсё Фёдар хоча ў турму, але «трапляць за краты дробным злодзеем неяк несалідна, трэба ўчыніць нешта такое, каб тамтэйшыя зэкі паважалі цябе… А так у турме сапраўдны рай: і мянты ахоўваюць, і ежу даюць, і ложак зь бялізнай, і лазьня. Хадзіць будзеш чысты, памыты, паголены…»
«Ну пра што яшчэ можна больш марыць?» — пытаецца на разьвітаньне гомельскі бадзяга.
Маёр міліцыі ў адстаўцы, былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч кажа, што людзі, якія ад безнадзейнасьці марылі сесьці ў турму, сустракаліся яму, калі ён служыў у сыстэме МУС. Сёньня, на яго думку, такіх бадзягаў паболела.
Гэтыя самотныя людзі, якія дайшлі да апошняй рысы і гатовыя зрабіць усё што заўгодна, абы толькі трапіць за краты. Яны бачаць у турме сапраўдны паратунак, нават з уласнага досьведу ведаючы, што зьдзекаў там ня менш, чым на волі.
Як верагодных крымінальнікаў (пераважна злодзеяў і рабаўнікоў) ды носьбітаў самых розных інфэкцыяў — сухотаў, ВІЧ, вэнэрычных хваробаў, каросты, пэдыкулёзу ды іншых — сацыяльна здаровая частка насельніцтва стыгматызуе бадзягаў. З гэтых людзей нярэдка зьдзекуюцца як маральна, так і фізычна. Заканатворцы суседняй Расеі выступілі з ініцыятывай — будаваць для гэтай катэгорыі насельніцтва асобныя дамы. Прапанова выклікала абурэньне ў грамадзтве, што прадэманстравалі апытаньні жыхароў буйных расейскіх гарадоў. Апытаньне на вуліцах Горадні паказала, што беларусы ў гэтым пляне больш лібэральныя, хоць праблема бадзягаў іх сапраўды хвалюе. Але каб яе разьвязаць, патрэбныя зусім іншыя падыходы".
Як зэкі губляюць жытло

Your browser doesn’t support HTML5

Начлежкі — альтэрнатыва падвалам?

Гарадзенскія зэкі-бамжы: «Узімку адзіны легальны бізнэс — бутэлькі»

Магілёвец Сяргей: «Спэцыяльнасьцяў маю шмат. А што толку?»

Фёдар: «Мару пра турму як пра сапраўдны рай»
І яшчэ адзін бадзяга. Гамяльчук Фёдар. Яго наш карэспандэнт сустрэў на вакзальным прыпынку грамадзкага транспарту. Няголены мужчына з кульбакай і чорным поліэтыленавым пакетам у заскарузлай руцэ, адзеты ў памаранчавую некалі бэйсболку, зашмальцаваную куртку шэра-сіне-чорнага колеру і такія ж нагавіцы, у размове прызнаўся, што, на жаль, ніколі не сядзеў у турме. Толькі ў КПЗ. Ня раз прасіўся туды ў міліцыянтаў, аднак…
Фёдар: «Раней у КПЗ мяне на два-тры месяцы садзілі. Дастаткова было няправільна вуліцу перайсьці, дык мянты адразу: „Хадзі сюды, бомж!“ А цяпер — я ўжо разоў сто прасіўся — нават узімку туды ня сесьці. Дзеля гэтага трэба на мянтоў працаваць — на некага інфармацыю зьліваць. Вось тады можаш разьлічваць на адпачынак у КПЗ. Гэта бонус. На мае просьбы пасадзіць заўсёды чую адказ: ідзі гуляй! Кажуць, што Лукашэнка ім сказаў: бамжоў не чапайце — яны вымруць, як маманты».
Пра сваю сям’ю, пра тое, чаму апынуўся бяз даху над галавой, Фёдар гаварыць ня хоча. Адзначае толькі, што яшчэ некалькі гадоў таму такі дах быў. У Гомелі жыла ягоная цётка, якая давала прытулак ды талерку супу. Нядаўна цётка памерла. Кватэра адышла іншым сваякам. Пакуль не прыйшлі маразы, Фёдар можа спаць на лаўках у цэнтры гораду. Яго не чапаюць «ані мянты, ані блатныя». Што будзе рабіць зімой — ня ведае. У самых бліжэйшых плянах — схадзіць у лазьню, бо, кажа, тыдні тры ня мыўся і інакш як бамжом яго не назавеш.
Больш за ўсё Фёдар хоча ў турму, але «трапляць за краты дробным злодзеем неяк несалідна, трэба ўчыніць нешта такое, каб тамтэйшыя зэкі паважалі цябе… А так у турме сапраўдны рай: і мянты ахоўваюць, і ежу даюць, і ложак зь бялізнай, і лазьня. Хадзіць будзеш чысты, памыты, паголены…»
Your browser doesn’t support HTML5
«Ну пра што яшчэ можна больш марыць?» — пытаецца на разьвітаньне гомельскі бадзяга.
Удзельнікі апытаньня: «Праблему бадзягаў трэба вырашаць інакш»