8 кастрычніка госьцем «Свабоды бяз гальштукаў» з Ганнай Соўсь быў мадэльер Саша Варламаў, які два гады правёў за кратамі і быў вызвалены ў залі суду ў ліпені.
Аляксандр Варламаў быў дырэктарам «Агенцтва моды Сашы Варламава», мастацкім кіраўніком цэнтра сучаснага стылю і моды Universum models упраўлення па справах культуры БДУ, намесьнікам старшыні аргкамітэта фестывалю-конкурсу «Млын моды» і начальнікам Цэнтра маладзёжнай моды БДУ.
Тэма размовы. Чаму ў Беларусі ніколі ня будзе высокай моды? Чаму мала запатрабаваныя дызайнэры? Якія стэрэатыпы ў выбары адзеньня характэрны для беларусаў? Ці адрозьніваецца вопраткай беларускі чыноўнік ад літоўскага ці польскага? Ці параілі б апранацца ў беларускае? Наколькі стыль вопраткі перадае індывідуальнасьць чалавека? Колькі трэба зарабляць беларусу, каб прыгожа апранацца?
Саша Варламаў адказаў і на пытаньні наведнікаў сайту «Свабоды»
Фрагмэнты гутаркі:
Соўсь: Я была вядучай радыёэфіру Свабоды, калі вас вызвалілі ў залі суду, я добра памятаю што вы сказалі тады пра свае пляны: «Зноў навучыцца хадзіць і навучыцца быць свабодным чалавекам». Адчуваеце сябе свабодным?
Варламаў: Я быў некі час у шпіталі, да гэтага мае сябры мяне практычна паднімалі па фрагмэнтах з ложку, і ўжо дзён 10 я хаджу бяз кійка. Але яго не саромеюся. Многія людзі ў маім веку ходзяць з кійком. Аднойчы мяне сустрэла на вуліцы жанчына і кажа: «Выкіньце палку. Я — інвалід першай групы, а вы — другой групы, і я хаджу, я прымусіла сябе хадзіць без кійка».
Соўсь: А свабодным адчуваеце сябе?
Варламаў: Шукаеш за сабой назіральнікаў, шарахаешся ад кожнага ценю, ад кожнага рогу, думаеш, што за табой вядуць назіраньне. Магчыма, я нікому і не патрэбны, але адчуваньне такое ёсьць пасьля двух гадоў турмы, калі ў камэры за мной назіралі і падсадныя, і сукамернікі, і ахоўнікі.
Соўсь: Наведніца нашага сайту Аліна пытаецца, якое найбольшае расчараваньне ў вас у жыцьці пасьля гэтай справы?
Варламаў: Расчараваньня няма, таму што я, як гэта не падаецца дзіўным, змог за паўгода адмовіцца ад мінулых сваіх стэрэатыпаў. Быў той жудасны стан адзіноты, канфлікту ўнутры сябе. Так доўга цягнуць на сябе гэты праект — а потым аказалася, што людзі, на чыю дапамогу і падтрымку разьлічваў, аказаліся з адваротнага боку. Адзінота прайшла, бо я спадзяюся, што ў маім сэрцы, ў душы жыве Бог. З Богам адзіноту не адчуваецца нідзе.
Соўсь: Калі толькі пачынаўся ваш крымінальны перасьлед, вы ў адным з інтэрвію казалі, што нейкі высокі чыноўнік хацеў паставіць на месца прадстаўніка беларускай моды сваю пасію. Гэта атрымалася? І ці атрымалася ў вас вярнуцца ў сьвет моды пасьля турмы?
Варламаў: Не хачу згадаць той час. Што было, то мінула. Мяне зусім не цікавіць, што адбываецца ў модзе. На адным з паказаў мяне адзін вельмі цікавы чалавек, чыноўнік вельмі высокага рангу запытаў: «Што? Якія перамены? Як вы ўсё гэта бачыце?» Я яму адказваю: «Моды няма» . Што дзяліць? Чаму ўвесь час дзеляць тое, чаго няма? Трэба ствараць моду, і мая ўнутраная задача, як яе бачу — аказваць дапамогу маладым дызайнэрам, бо ўсе эўрапейскія кантакты засталіся. Тэлефануюць людзі, прапаноўваюць сваю падтрымку. У Маскве ўсе кантакты засталіся. Дызайнэры, якія тут, у Беларусі, чакаюць, калі я скажу: «Давайце пачнём ствараць калекцыі ад задумы да ўвасабленьня да дапрацоўкі, да паказу». А самае галоўнае сёньня — не прыдумаць адзеньне, а знайсьці тое, што патрэбна чалавеку, каб ён купіў гэта. Бо усе заслоны паміж дызайнэрам і пакупніком, яны пераадольваюцца.
Соўсь: Яшчэ адно пытаньне ад Міколаса. Ці лічыце Вы сябе невінаватым? Патлумачу, што ў грамадзтве, якое лічыць вас невінаватым, цыркулююць розныя інтэрпрэтацыі, у тым ліку і такая, што вы быццам бы выпадкова распавялі пэўную тайну пра кіруючыя «вярхі» і за гэта вас яны пасадзілі...
Варламаў: Размоваў шмат розных, домыслаў і фантазій. Якую таямніцу я расказаў? Усё што я ведаю, у інтэрнэце пішуць. І ў Італіі, Францыі, Гішпаніі паўсюль аднолькавыя канфлікты. Гэта мінула, мне трэба пра гэта забыць. Мая задача — забыць, усё што са мной было. Гэта немагчыма зрабіць хутка, бо два гады і два месяцы за кратамі — у маім узросьце гэта вельмі істотны час. За гэты час можна было зрабіць шмат чаго.
Соўсь: Для каго з вядомых асобаў у Беларусі вы хацелі б ствараць моднае адзеньне? Для каго стваралі? Ці адрозьніваецца вопраткай беларускі чыноўнік ад літоўскага ці польскага?
Варламаў: Заўсёды была вялікая колькасьць людзей, якія ў мяне адзяваліся. Я не так часта выступаў з уласнымі калекцыямі. Потым з той калекцыяй, якую паказваеш на сцэне, ня ведаеш, што рабіць. Яна сцэнічная з аднаго боку, добра глядзіцца з залі, але гэта для сцэны, а не для жыцьця. І я калі вярнуўся з турмы, я ўсе калекцыі параздаваў, яны цяпер вісяць у маіх сяброў, у маіх студэнтаў былых, калегаў цяперашніх. Я кажу што мне гэта не патрэбна, я хачу забыць, забыць па гэтыя калекцыі, яны мне не патрэбныя.
Соўсь: А калі паглядзець на высокіх асобаў, якія прадстаўляюць Беларусь за мяжой вашым вопытным вокам мадэльера, што б зьмянілі ў іх адзеньні, ці хацелі б іх апранаць?
Варламаў: Я не гляджу тэлевізар вельмі доўгі час, з моманту, як меня арыштавалі. Я імкнуся яго не чуць, не бачыць, хаця ён працаваў і ўдзень, і ўначы, гэта было адным з катаваньняў — радыё і тв. Я навучыўся не бачыць яго. Два з паловай гады я ня ведаю, дзе хто бывае, куды хто езьдзіць. Але ёсьць розьніца. Я бачыў цяпер па вызваленьні, што нямногія людзі зьмяніліся да лепшага. Па-ранейшаму гэта чыноўніцкія мундзіры, па-ранейшаму касьцюм нейкія абсалютна абарончыя функцыі выконвае, касьцюм — скафандар, мундзір, камуфляж, каб як мага менш вылучацца. Гэта напэўна наша асаблівасьць. Бо як вылучышся, дык адразу і атрымаеш на па галаве. Лепш быць шэрым...
Соўсь: У мяне пытаньне не па моду. Вы ў адным з інтэрвію казалі: Мужчын у Беларусі ў прынцыпе амаль не існуе, часта гэта толькі самцы, якія выконваюць сваю функцыю ў той ці іншай ступені. Але яны не асобы. Беларусь ─ жаночая краіна. Патлумачце?
Варламаў: Я ў турме быў у абсалютна мужчынскім атачэньні, і напэўна даведаўся больш пра мужчынаў, чым пра ўсё сваё папярэдняе жыцьцё. Я зразумеў, што ёсьць сапраўды разумныя людзмі. Большая частка мужчын падпарадкоўваюцца жанчыне. У Беларусі ўсё ж жанчына кіруе ў сям’і, нягледзячы на тое, што мужчына можа займаць любую высокую пасаду. І ў гэтым няма нічога дрэннага, наадварот добра, таму што жанчына дае чалавеку жыцьцё, ставіць яго на ногі, вучыць гаварыць, і ад яе залежыць практычна ўсё ў гэтым жыцьці. І жаночы мэнталітэт прэваліруе, гэтая асьцярожнасьць, мудрасьць, жаданьне дабра, жанчына дае жыцьцё, а не забірае. Калі жаночы пачатак прэваліруе, то гэта вельмі добра, тады і грамадзтва ў цэлым дабрэйшае. А мужчына... Я не скажу, што ў захапленьні ад тых сустрэчаў, якія былі, таму што асноўная рыса мужчынаў — гэта баязьлівасьць...
Саша Варламаў патлумачыў, чаму назваў беларускіх мужчынаў баязьліўцамі
З рэзюмэ Сашы Варламава.
Саша Варламаў нарадзіўся 6 траўня 1955 году ў Менску. Скончыў беларускі Ўнівэрсытэт культуры; быў намесьнікам загадчыка кафэдры харэаграфіі. Напісаў больш за 70 навуковых артыкулаў для энцыкляпэдыі " Этнаграфія Беларусі«; ўдзельнічаў у выданьні акадэмічнага зборніка па беларускай фальклорнай харэаграфіі. Стварыў першы ў Беларусі Тэатар моды. Скончыў асьпірантура ГІТІС (мастацтвазнаўства, тэатральная крытыка). Вучыўся ў мадэльераў Вячаслава Зайцава, Іны Булгаковой, Галіны Мяшковай, Ірыны Емяльянавай.
1987-1991 — рэжысёр, харэограф, пастаноўшчык менскага тэатру моды.
1992-2013 — дырэктар прадпрыемства «Агенцтва моды Сашы Варламава»; арганізатар праекта моды і фота "Млын моды"; партнэрства з праектам „Руский силует “; аўтар, рэжысэр, харэограф "Mode Theater Berli"; арганізатар і ўдзельнік праекту "Der grosse Q" - самы вялікі подыюм сьвету ў Бэрліне (1000 мэтраў у 1997 г. і 1111 мэтраў у 2001 г. — кніга рэкордаў Гінэса ); падрыхтоўка і правядзеньне сэмінараў, лекцый, паказаў уласных калекцый і калекцый маладых дызайнэраў у абласных і раённых гарадах Беларусі і ў Менску, у Бэрліне, Дзюсэльдорфе, Варшаве, Стакгольме, Борасе, Гётэборгу, Празе, Вене, Рызе, Вільні, Таліне, Брусэлі, Рыме, Маскве, Кургане, Залатавусьце, Днепрапятроўску, Досе (Катар ). Распрацоўка і ажыцьцяўленьне праекта «Мужчына бяз гальштука» ( па матэрыялах альбома Джані Версачэ) - калекцыя скульптур з бронзы; ажыцьцяўленьне шэрагу праектаў — міксаў «Дзікае паляваньне», «Чароўная казка для дарослых» , "Шум у шафе", атрыманьне ў 2005г. срэбнага мэдаля ганаровага грамадзяніна Рыма; напісаньне і выданьне кніг „Модныя казкі ад Сашы Варламава“, "Так ці інакш", «Супэрмадэль — прафэсія мары».
Аляксандр Варламаў быў дырэктарам «Агенцтва моды Сашы Варламава», мастацкім кіраўніком цэнтра сучаснага стылю і моды Universum models упраўлення па справах культуры БДУ, намесьнікам старшыні аргкамітэта фестывалю-конкурсу «Млын моды» і начальнікам Цэнтра маладзёжнай моды БДУ.
Тэма размовы. Чаму ў Беларусі ніколі ня будзе высокай моды? Чаму мала запатрабаваныя дызайнэры? Якія стэрэатыпы ў выбары адзеньня характэрны для беларусаў? Ці адрозьніваецца вопраткай беларускі чыноўнік ад літоўскага ці польскага? Ці параілі б апранацца ў беларускае? Наколькі стыль вопраткі перадае індывідуальнасьць чалавека? Колькі трэба зарабляць беларусу, каб прыгожа апранацца?
Саша Варламаў адказаў і на пытаньні наведнікаў сайту «Свабоды»
Фрагмэнты гутаркі:
Соўсь: Я была вядучай радыёэфіру Свабоды, калі вас вызвалілі ў залі суду, я добра памятаю што вы сказалі тады пра свае пляны: «Зноў навучыцца хадзіць і навучыцца быць свабодным чалавекам». Адчуваеце сябе свабодным?
Варламаў: Я быў некі час у шпіталі, да гэтага мае сябры мяне практычна паднімалі па фрагмэнтах з ложку, і ўжо дзён 10 я хаджу бяз кійка. Але яго не саромеюся. Многія людзі ў маім веку ходзяць з кійком. Аднойчы мяне сустрэла на вуліцы жанчына і кажа: «Выкіньце палку. Я — інвалід першай групы, а вы — другой групы, і я хаджу, я прымусіла сябе хадзіць без кійка».
Соўсь: А свабодным адчуваеце сябе?
Варламаў: Шукаеш за сабой назіральнікаў, шарахаешся ад кожнага ценю, ад кожнага рогу, думаеш, што за табой вядуць назіраньне. Магчыма, я нікому і не патрэбны, але адчуваньне такое ёсьць пасьля двух гадоў турмы, калі ў камэры за мной назіралі і падсадныя, і сукамернікі, і ахоўнікі.
Соўсь: Наведніца нашага сайту Аліна пытаецца, якое найбольшае расчараваньне ў вас у жыцьці пасьля гэтай справы?
Я яму адказваю: «Моды няма» . Што дзяліць? Чаму ўвесь час дзеляць тое, чаго няма?
Соўсь: Калі толькі пачынаўся ваш крымінальны перасьлед, вы ў адным з інтэрвію казалі, што нейкі высокі чыноўнік хацеў паставіць на месца прадстаўніка беларускай моды сваю пасію. Гэта атрымалася? І ці атрымалася ў вас вярнуцца ў сьвет моды пасьля турмы?
Варламаў: Не хачу згадаць той час. Што было, то мінула. Мяне зусім не цікавіць, што адбываецца ў модзе. На адным з паказаў мяне адзін вельмі цікавы чалавек, чыноўнік вельмі высокага рангу запытаў: «Што? Якія перамены? Як вы ўсё гэта бачыце?» Я яму адказваю: «Моды няма» . Што дзяліць? Чаму ўвесь час дзеляць тое, чаго няма? Трэба ствараць моду, і мая ўнутраная задача, як яе бачу — аказваць дапамогу маладым дызайнэрам, бо ўсе эўрапейскія кантакты засталіся. Тэлефануюць людзі, прапаноўваюць сваю падтрымку. У Маскве ўсе кантакты засталіся. Дызайнэры, якія тут, у Беларусі, чакаюць, калі я скажу: «Давайце пачнём ствараць калекцыі ад задумы да ўвасабленьня да дапрацоўкі, да паказу». А самае галоўнае сёньня — не прыдумаць адзеньне, а знайсьці тое, што патрэбна чалавеку, каб ён купіў гэта. Бо усе заслоны паміж дызайнэрам і пакупніком, яны пераадольваюцца.
Соўсь: Яшчэ адно пытаньне ад Міколаса. Ці лічыце Вы сябе невінаватым? Патлумачу, што ў грамадзтве, якое лічыць вас невінаватым, цыркулююць розныя інтэрпрэтацыі, у тым ліку і такая, што вы быццам бы выпадкова распавялі пэўную тайну пра кіруючыя «вярхі» і за гэта вас яны пасадзілі...
Варламаў: Размоваў шмат розных, домыслаў і фантазій. Якую таямніцу я расказаў? Усё што я ведаю, у інтэрнэце пішуць. І ў Італіі, Францыі, Гішпаніі паўсюль аднолькавыя канфлікты. Гэта мінула, мне трэба пра гэта забыць. Мая задача — забыць, усё што са мной было. Гэта немагчыма зрабіць хутка, бо два гады і два месяцы за кратамі — у маім узросьце гэта вельмі істотны час. За гэты час можна было зрабіць шмат чаго.
Соўсь: Для каго з вядомых асобаў у Беларусі вы хацелі б ствараць моднае адзеньне? Для каго стваралі? Ці адрозьніваецца вопраткай беларускі чыноўнік ад літоўскага ці польскага?
Варламаў: Заўсёды была вялікая колькасьць людзей, якія ў мяне адзяваліся. Я не так часта выступаў з уласнымі калекцыямі. Потым з той калекцыяй, якую паказваеш на сцэне, ня ведаеш, што рабіць. Яна сцэнічная з аднаго боку, добра глядзіцца з залі, але гэта для сцэны, а не для жыцьця. І я калі вярнуўся з турмы, я ўсе калекцыі параздаваў, яны цяпер вісяць у маіх сяброў, у маіх студэнтаў былых, калегаў цяперашніх. Я кажу што мне гэта не патрэбна, я хачу забыць, забыць па гэтыя калекцыі, яны мне не патрэбныя.
Соўсь: А калі паглядзець на высокіх асобаў, якія прадстаўляюць Беларусь за мяжой вашым вопытным вокам мадэльера, што б зьмянілі ў іх адзеньні, ці хацелі б іх апранаць?
Варламаў: Я не гляджу тэлевізар вельмі доўгі час, з моманту, як меня арыштавалі. Я імкнуся яго не чуць, не бачыць, хаця ён працаваў і ўдзень, і ўначы, гэта было адным з катаваньняў — радыё і тв. Я навучыўся не бачыць яго. Два з паловай гады я ня ведаю, дзе хто бывае, куды хто езьдзіць. Але ёсьць розьніца. Я бачыў цяпер па вызваленьні, што нямногія людзі зьмяніліся да лепшага. Па-ранейшаму гэта чыноўніцкія мундзіры, па-ранейшаму касьцюм нейкія абсалютна абарончыя функцыі выконвае, касьцюм — скафандар, мундзір, камуфляж, каб як мага менш вылучацца. Гэта напэўна наша асаблівасьць. Бо як вылучышся, дык адразу і атрымаеш на па галаве. Лепш быць шэрым...
Соўсь: У мяне пытаньне не па моду. Вы ў адным з інтэрвію казалі: Мужчын у Беларусі ў прынцыпе амаль не існуе, часта гэта толькі самцы, якія выконваюць сваю функцыю ў той ці іншай ступені. Але яны не асобы. Беларусь ─ жаночая краіна. Патлумачце?
У Беларусі ўсё ж жанчына кіруе ў сям’і, нягледзячы на тое, што мужчына можа займаць любую высокую пасаду