«Граць музыку аблокаў»
Your browser doesn’t support HTML5
Амбасада Літоўскай Рэспублікі прэзэнтавала ў менскай галерэі «Ў» інтэрактыўную мультымэдыйную інсталяцыю «Nuages» («Аблокі») літоўскіх музыкантаў і дызайнэраў Леона Сомава і Дарыюса Жычкуса. Наведвальнікі могуць бачыць свой сылюэт на праекцыі хмарнага неба й кіраваць музыкай сваімі рухамі ці дотыкамі да паверхняў.
Выстава праходзіць у межах культурнай праграмы старшынства Літвы ў Эўразьвязе.