Паводле афіцыйных зьвестак, заробкі ў Ваўкавыскім раёне перасягнулі ў сярэднім 5 мільёнаў рублёў. Але знайсьці тут людзей, якія атрымліваюць нават сярэдні заробак, складана.
Афіцыйная справаздача сьцьвярджае, што налічаны сярэдні заробак жыхароў Ваўкавыскага раёну сёлета ў жніўні склаў 5 мільёнаў 75 тысяч рублёў. Вось я ў вёсцы Вярэйкі, гэта цэнтральная сядзіба сельгаспрадпрыемства «Ваўкавыскае». Цікаўлюся ў людзей, якія яны маюць заробкі.
Трактарыст саскочыў з трактара і накіроўваецца ў краму:
«Пяць мільёнаў то дакладна не атрымліваем, тры можа якіх. І то гэта калі 30 дзён ходзіш на працу. А як меней, то што ты там атрымаеш? Начальства, можа, такія грошы і атрымлівае, бо ў іх і прэміі вялікія. Нам за ўборку толькі па 200 тысяч прэміі далі».
«І як жывецца на вёсцы за такі заробак?»
«Цьвіцем, цьвіцем і падаем. Усё тут гэдак, ды так яно паўсюль».
Спадарыня кажа, што працуе прыбіральшчыцай у школе і вельмі зьдзіўленая, што такія заробкі ёсьць у іх у раёне:
«Мой заробак — мільён 300 тысяч. Маю двое дзяцей. Адзін ужо вучыцца, а другі яшчэ малы».
Спадарыня кажа, што муж летам на ўборцы трохі зарабіў у калгасе, а вось зімой ягоны заробак — не вышэй за два мільёны. Пытаюся: як ім удаецца жыць на такія грошы?
«Ну вось жывём. Эканомім найбольш на прадуктах, трымаем сваё: курэй, сьвіней. Вось на гэтым і выжываем».
Ейная суседка кажа, што атрымлівае два з паловай мільёны, але адна выхоўвае трое дзетак. Алімэнтаў мае да свайго заробку яшчэ 700 тысяч:
«У краме нічога не купляем, акрамя хлеба. Грошай нестае на ўсё. Што гэта за грошы — два з паловай мільёны?»
«А пяці мільёнаў вам бы хапіла на сям’ю?»
«Я нават не ўяўляю, ніколі такіх грошай не атрымлівала. Мы ні малочнага не купляем у краме, ні каўбасаў. У нас ёсьць сваё мяса, бульба, садавіна і гародніна».
А вось спадар працуе на адкорме буйной рагатай жывёлы. Трохі зьдзіўлены маім пытаньнем:
«Два мільёны і тое ў нацяжку атрымліваем. Працы шмат, але болей ня плацяць. Вось так і жывём ад зарплаты да зарплаты, яшчэ яе і затрымліваюць. Нават калі дзяцей у школу выпраўлялі, то далі зарплату толькі 31-га. Так што гэта ўсё казка. Можа, начальства і атрымлівае, але мы гэтага ня ведаем. І гаспадарку трымаць не даюць. Сьвіней здавай, кожны дзень зь сельсавету тэлефануюць і пытаюцца, ці пазбыўся. Вось такое жыцьцё. А пяць мільёнаў — гэта ўсё казкі».
У горадзе Ваўкавыску пра заробкі людзі казалі практычна тое самае. Пераважная большасьць апытаных называла заробак у тры — тры з паловай мільёны. Праўда, усе дадавалі, што да гэтага даводзіцца дарабляць у вёсцы, бо знайсьці працу з большым заробкам у Ваўкавыску праблематычна.
«Падсобная гаспадарка ў вёсцы ратуе. Бройлеры трымаем, сьвінкі былі, бульба свая — прадаём. Дом прыватны, на ацяпленьні зэканомім, яшчэ на нечым. Чалавек такі, што трэба круціцца…»
«Беларусы эканомяць на ўсім: на сабе, на адзеньні, на харчах, на адпачынку, на ўсім… А яшчэ праблема малых гарадоў у тым, што калі ты нават і хочаш зьмяніць працу з большым заробкам, то гэта практычна нерэальна».
І ўсё ж адну спадарыню ў цэнтры Ваўкавыску з высокім заробкам я сустрэў.
— Я на сваёй працы атрымліваю.
— У вас паўсюль такія заробкі?
— Не, зразумела, гэта я знаходжуся пры пасадзе, так бы мовіць.
— А працу ў вашым горадзе знайсьці цяжка?
— Я так думаю, калі задацца мэтаю, то працу знайсьці можна. У «раёнцы» пастаянна друкуюць аб’явы. Там, вядома, у асноўным працоўныя спэцыяльнасьці, але думаю, што ня толькі…

У краме нічога не купляем, акрамя хлеба

Можа, начальства і атрымлівае, але мы гэтага ня ведаем