Беларускія сьледчыя разглядаюць магчымасьць дазволіць генэральнаму дырэктару «Уралкалія» Уладзіславу Баўмгертнэру, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, прагулкі.
Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс — Захад» загадчык консульскага аддзела амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Менску Ігар Карагін.
Сустрэча доўжылася хвілін 25 — 30. «Разглядаецца магчымасьць вырашыць В.Баумгертнэру прагулкі. Скаргаў і просьбаў падчас сустрэчы з расейскімі дыпляматамі ён ня выказаў, — сказаў Ігар Карагін.
Умовы пражываньня ў Баўмгернэра, паводле Ігара Карагіна, які наведваў арыштаванага, «дастаткова нядрэнныя, можна нават сказаць, што добрыя». Спадар Баўмгертнэр атрымлівае расейскую прэсу, атрымлівае лісты, мае магчымасьць глядзець расейскія тэлеканалы, займаецца спортам. Калі Карагін быў у кватэры, дзе ўтрымліваецца Баўмгертнэр, маці ў той час там не было.
Спадар Карагін таксама паведаміў , што «калі не адбудзецца ніякіх форс — мажорных абставінаў, наступная сустрэча расейскіх дыпляматаў з В.Баумгертнэрам можа адбыцца праз месяц».