28 верасьня ў Магілёве навукоўцы, грамадзкія актывісты ды студэнты абмяркоўвалі пытаньні захаваньня гістарычнага цэнтру гораду.
На думку ўдзельнікаў дыскусіі, якую арганізавала ініцыятыва «Грамадзкі магістрат», улады прыкладаюць недастаткова намаганьняў, каб захаваць архітэктурную адметнасьць Магілёва. Разбураюцца помнікі архітэктуры, некаторым старым будынкам пагражае знос. Удзельнікі дыскусіі выступілі супраць выключэньня са сьпісу гісторыка-культурнай спадчыны шэрагу помнікаў архітэктуры. Яны заклікалі ўладу распачаць грамадзкае абмеркаваньне па пытаньні захаваньня архітэктурнай адметнасьці гораду.
Цяпер у Магілёве больш за 60 помнікаў архітэктуры. Яны ў сьпісе гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Ахоўваюцца дзяржавай. Маюць адпаведныя шыльды. Паводле кандыдата гістарычных навук Ігара Пушкіна пасьля сёлетняй праверкі Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў парушэньні ў тым, як ахоўваюцца і выкарыстоўваюцца гэтыя помнікі архітэктуры:
«Высновы былі такія: „Вось ёсьць спадчына, ёсьць адказныя, і вы зрабілі шэраг парушэньняў“. Улады вырашылі пайсьці самым простым шляхам — выключыць помнікі са сьпісу, замест таго, каб выправаць памылкі. Няма помнікаў — і няма праблемаў».
Гісторык на канкрэтных прыкладах паказаў, як ахоўваюцца ў Магілёве помнікі архітэктуры. Увага надаецца, паводле яго, фасаду старых будынкаў, а тое, што з тыльнага боку, — у заняпадзе. Акрамя таго, некаторыя камяніцы разбураюцца, бо доўгі час не выкарыстоўваюцца. Гістарычны цэнтар гораду «зарастае» навабудамі, узьведзенымі «пад даўніну».
«У Магілёве адсутнічае сыстэмнае і эфэктыўнае выкарыстаньне гісторыка-культурнай спадчыны для фармаваньня адметнага іміджу гораду. Неабходнае стварэньне канцэпцыі захаваньня і разьвіцьця гарадзкога ляншафту ў цэнтральнай частцы Магілёва», — выснаваў Ігар Пушкін.
Прадстаўнікоў гарвыканкаму на абмеркаваньні не было. Як заявілі арганізатары, чыноўнікаў запрашалі ўзяць удзел у дыскусіі, але тыя адмовіліся. Таму афіцыйнага меркаваньня адносна таго, як ахоўваюцца ў горадзе помнікі архітэктуры, пачуць не ўдалося.
На сустрэчы агучылі вынікі сацыялягічнага апытаньня студэнтаў. Яго вынікамі доктар сацыялягічных навук Юры Бубноў застаўся задаволены Моладзь гатовая ўдзельнічаць у ратаваньні помнікаў архітэктуры, ахвяраваць на гэта свае сродкі і час:
«Маладыя людзі гатовы рабіць разавыя або штомесячныя ўнёскі, гатовыя працаваць бясплатна».
Кандыдат гістарычных навук Аляксандар Агееў лічыць, што дыскусія, якая адбылася за «круглым сталом» у тэхнапарку «Магілёў», — спроба выпрацаваць мэханізм узаемадзеяньня грамадзкасьці з уладай у пытаньнях захаваньня архітэктурнай адметнасьці гораду:
«На сёньняшні дзень атрымліваецца, што гэтага мэханізму нібыта й няма. Ня скажаш, што ў прыватных гутарках чыноўнікі супраць — не, разумеюць. А вось стаіць будынак дзесяць гадоў, разбураецца, нікому не патрэбны. І паводле чыноўнікаў, яго трэба зьнесьці, каб была роўненькая прыгожанькая пляцовачка, — бо так прасьцей. Мы тут сабраліся, каб гэты мэханізм, які паводле закону павінен быць, выпрацоўваўся».
Удзельнікі дыскусіі прынялі рэзалюцыю, у якой заклікалі мясцовую ўладу спыніць працэс выключэньня са сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў помнікаў архітэктуры і наладзіць грамадзкае абмеркаваньне праблемы захаваньня архітэктурнай адметнасьці Магілёва. У дакумэнце адзначацца, што грамадзтва гатовае ўдзельнічаць у стварэньні канцэпцыі па захаваньні гістарычнага цэнтру гораду.
Дыскусію арганізавала грамадзянская ініцыятыва «Грамадзкі магістрат» у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Зробім лепш». У дыскусіі ўзялі ўдзел больш за дваццаць чалавек.