Чаму Міхаіл Мясьніковіч загаварыў пра цяжкасьці ў працы над праектам дамовы пра Эўразійскі эканамічны зьвяз?
«Праца над праектам дамовы па Эўразійскаму эканамічнаму зьвязу… прасоўваецца зь цяжкасьцю», — заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч на пасяджэньні Вышэйшай Эўразійскай рады на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. Якія аб’ектыўныя складанасьці сустракае афіцыйны Менск у працэсе фармаваньня Эўразійскага зьвязу Беларусі, Расеі і Казахстану? Ці магчыма вырашыць тыя праблемы, якія робяць Эўразійскі зьвяз нявыгадным для Беларусі з эканамічнага пункту гледжаньня? На гэтыя пытаньні адказвае дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш.
— Ці адлюстроўвае заява Мясьніковіча рэальны стан рэчаў, ці гэта проста дыпляматычны і палітычны ціск на Расею, каб тая саступіла пазыцыі ці павялічыла матэрыяльную дапамогу? Ці беларускі прэм’ер сказаў пра тое, што ёсьць — а менавіта пра існаваньне праблемаў пры распрацоўцы эўразійскіх правілаў?
— Насамрэч там існуюць даволі істотныя праблемы сыстэмнага кшталту. Бо прынцыпы Эўразійскага зьвязу, якія абвешчаныя, — яны шмат чаго ня ўлічваюць. Па-першае, яны прадугледжваюць перасоўваньне кампэтэнцыі і рэальнай улады ад дзяржаўных структураў да карпарацыяў. А карпарацыі, у адрозьненьне ад дзяржавы, ня будуць браць на сябе сацыяльныя абавязаньні.
І сёньня Беларусь пачынае адкрываць для сябе, што ніводная беларуская кампанія ня можа дамінаваць у Мытным зьвязе. Бо Расея ўступіла ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, і канкураваць даводзіцца на ўсясьветным узроўні. І гэтае разуменьне даволі сумнае, бо альтэрнатывай можа стаць разбор беларускай эканомікі на запасныя часткі. Таму пэўныя рашэньні трэба шукаць, Менску трэба дамагацца зьмяненьня канструкцыі Эўразійскага зьвязу, каб Беларусь здолела захаваць тую індустрыяльную эканоміку, якую мае сёньня. Гэта праблема даволі нетрывіяльная, і яна зараз пачынае выглядаць усё больш сур’ёзна, пра што Мясьніковіч і казаў.
— Ці магчыма вырашыць гэтую праблему шляхам саступак з боку Казахстану і Расеі? Маўляў, яны пранікнуцца складанасьцямі Беларусі і працягнуць руку дапамогі?
— Такі сцэнар мне не ўяўляецца рэалістычным, бо саступкі нічога ня вырашаць. Трэба мяняць агульныя прынцыпы, каб яны былі выгадныя ўсім тром краінам. Я мяркую, трэба ў нейкай мяккай форме ўводзіць пратэкцыянізм, дзяржаўную дапамогу прадпрыемствам — усе тыя захады, якія па звычцы лаюць як антырынкавыя. Але менавіта такія крокі цяпер ужываюць усе краіны без выключэньня. У тым ліку ЗША і Эўропа.
Пытаньне ў тым, у якой форме Беларусь здолее гэтыя прынцыпы ўкараніць у Мытны зьвяз. Размова не ідзе пра тое, каб зачыняцца. Размова пра тое, каб неяк зафіксаваць тыя зоны эканомікі, якія павінны быць прыярытэтам краінаў Мытнага зьвязу, а ня іншых.