Беларускія ўлады зьвярнуліся да Антыкрызіснага фонду Эўразійскай эканамічнай супольнасьці з просьбай аб пачатку перамоваў наконт выдзяленьня краіне новага крэдыту. Ці паўплывае цяперашні калійны канфлікт на пэрспэктыву выдачы Менску новага крэдыту з фонду, які кантралюецца Расеяй? На гэтае ды іншыя пытаньні адказвае дацэнт маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш.
— Намесьнік старшыні праўленьня Эўразійскага банку разьвіцьця Сяргей Шаталаў паведаміў, што спачатку трэба прааналізаваць «вынікі дзеючай стабілізацыйнай праграмы, якая пачалася ў 2011 годзе і пакуль не завершаная». Толькі потым можа разважаць пра магчымасьці выдачы новага крэдыту. Ці могуць цяперашнія падзеі, якія ўжо называюць калійнай вайной, паўплываць на мэханізмы выдачы крэдыту ў рамках ЭБР, на рашэньне Расеі, якая мае кантрольны пакет у гэтым банку?
— Я б сказаў, што гэта, вядома, паўплывае — але хутчэй, на стыль, чым на нейкую рэальную сутнасьць. Урэшце Расея крэдыт выдасьць, бо Масква не зацікаўленая ў тым, каб Эўразійскі зьвяз ці Мытны зьвяз абрынуліся. Таму гэты крэдыт будзе выдадзены рана ці позна. Хутчэй позна, чым рана — бо выдаваць яго зараз азначала бы страту твару. Але па сутнасьці Расея, вядома, ня будзе ахвяраваць лёсам Мытнага зьвязу і ў выніку гэты крэдыт будзе выдадзены.
— Той жа чыноўнік, Сяргей Шаталаў, заявіў, што праца беларускіх уладаў з ранейшым крэдытам ЭБР «дала станоўчы плён». Ці можа лічыць гэтыя словы чыста эканамічнай ацэнкай?
— Эканоміка заўжды зьвязана з палітыкай, бо палітыка — гэта сродак рэгуляваньня эканомікі. Сёньня Беларусі, з аднаго боку, даволі цяжка дэманстраваць станоўчыя эканамічныя вынікі. Зь іншага — гэтыя крэдыты ўсё ж ідуць не на праяданьне, а на падтрымку інфраструктуры. Так што менавіта гэта, відаць, і нарадзіла характарыстыку пра «станоўчы плён». Бо фінансавыя вынікі беларускай эканомікі, відавочна, не палепшыліся — але хаця б трымаюцца так, як ёсьць, і гэта можна назваць пазытыўным.
— Некалькі траншаў папярэдняга крэдыту ад Антыкрызіснага фонду Эўразійскай эканамічнай супольнасьці Беларусь атрымлівала нават тады, калі не выконвала ўмовы іх атрыманьня…
— Так. Гэта якраз тая рэчаіснасьць, якая сьведчыць, што Пуцін не гатовы ахвяраваць уласным праектам Эўразійскага зьвязу. Для Пуціна куды важней усялякай бухгальтэрыі тое, каб Эўразійскі зьвяз працаваў як дзейная структура. І мне здаецца, гэтыя меркаваньні зноў пераважаць усе астатнія.