На тэрыторыі Беларусі пачаліся беларуска-расейскія стратэгічныя вучэньні «Захад-2013».
Яны праводзяцца пад кіраўніцтвам міністра абароны Беларусі і начальніка Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў РФ.
Паводле міністэрства абароны Беларусі, вучэньні накіраваныя на праверку функцыянаваньня сыстэмы сумеснай абароны так званай саюзнай дзяржавы, яе здольнасьці вырашаць задачы забесьпячэньня нацыянальнай і рэгіянальнай бясьпекі.
Вучэньні будуць складацца з двух этапаў. На першым этапе Аб’яднанага камандаваньня рэгіянальнай групоўкі войскаў мяркуецца адпрацаваць кіраваньне войскамі па іх разгортваньні, ізаляцыі небясьпечных раёнаў, нарошчваньня групоўкі ВПС і СПА дзеля прыкрыцьця важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў.
На другім этапе плянуецца адпрацаваць кіраваньня войскамі па стабілізацыі становішча дзеля забесьпячэння ваеннай бясьпекі так званай саюзнай дзяржавы.
Вучэньні пройдуць на шасьці палігонах у Беларусі (Берасьцейскім, Гожскім, Асіповіцкім, Абуз-Лясноўскім, Барысаўскім, Даманаўскім) і ў Калінінградскай вобласьці РФ. Сярод іншага, войскі адпрацуюць вядзеньне контрдывэрсійнай барацьбы.
На вучэньнях будуць выпрабаваныя бесьпілётныя авіяцыйныя комплексы беларускай распрацоўкі, новыя сыстэмы сувязі, сыстэмы навігацыі і радыёэлектроннай барацьбы.
У вучэньнях возьмуць удзел вайскоўцы з Армэніі, Казахстану, Кігрізстану і Таджыкістану.