17 верасьня Вярхоўны суд пакінуў у сіле сьмяротны вырак жыхару Вялейкі Паўлу Сялюну, асуджанаму за падвойнае забойства.
Юнак 1990 году нараджэньня быў асуджаны на сьмяротнае пакараньне Гарадзенскім абласным судом 12 чэрвеня.
Злачынства было ўчынена 5 жніўня 2012 году. 7 жніўня ў кватэры шматпавярховіка ў Горадні знайшлі труп жанчыны 1991 году нараджэньня з мноствам колата-рэзаных ранаў шыі, сьпіны і жывата.
Пазьней у сьмецьцевым кантэйнэры знайшлі фрагмэнты трупа яшчэ аднаго чалавека — хлопца 1989 году нараджэньня, які быў гаспадаром кватэры, дзе адбылося забойства .
Павал Сялюн — муж забітай. Матыў злачынства — рэўнасьць. Злачынца затрымалі 7 жніўня ў цягніку Горадня — Баранавічы.
Касацыйную скаргу разглядала судовая калегія Вярхоўнага суду пад старшынствам намесьніка старшыні Вярхоўнага суду Валера Калінковіча.
Павал Сялюн будзе зьвяртацца з просьбай аб памілаваньні на імя кіраўніка дзяржавы, а яго сваякі накіруюць зварот у Камітэт па правах чалавека ААН, паведаміў Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Маці асуджанага яшчэ напярэдадні разгляду касацыі папрасіла патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта зьвярнуцца да Лукашэнкі, каб яе сына памілавалі й адмянілі яму сьмяротны прысуд. Беларуская праваслаўная царква неаднаразова выступала супраць сьмяротнага пакараньня.
Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» Андрэй Палуда адзначыў, што беларускія праваабаронцы выступаюць катэгарычна супраць сьмяротнага пакараньня: «Існуе шмат іншых спосабаў альтэрнатыўнага пакараньня».
Апроч Сялюна, да сьмяротнай кары сёлета асуджаны 25-гадовы жыхар Гомеля Аляксандар Груноў, які забіў студэнтку біялягічнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсытэту Натальлю Емяльянчыкаву. Сёлета пры канцы вясны сьмяротны прысуд быў вынесены зьняволенаму ў Магілёве — па сукупнасьці злачынстваў, у тым ліку за ўдзел у забойстве сукамэрніка.