Вярхоўны суд разглядае касацыю на сьмяротны вырак

17 верасьня Вярхоўны суд разгледзіць касацыйную скаргу на сьмяротны вырак жыхару Вялейкі Паўлу Сялюну, асуджанаму за падвойнае забойства.
Малады чалавек 1990 году нараджэньня быў асуджаны на сьмяротнае пакараньне Гарадзенскім абласным судом 12 чэрвеня.

Злачынства было ўчынена 5 жніўня 2012 году. 7 жніўня ў кватэры шматпавярховіка ў Горадні знайшлі труп жанчыны 1991 году нараджэньня з мноствам колата-рэзаных ранаў шыі, сьпіны і жывата.

Пазьней у сьмецьцевым кантэйнэры знайшлі фрагмэнты трупа яшчэ аднаго чалавека — хлопца 1989 году нараджэньня, які быў гаспадаром кватэры, дзе адбылося забойства .

Павал Сялюн — муж забітай. Матыў злачынства — рэўнасьць. Мужчыну затрымалі 7 жніўня ў цягніку Горадня — Баранавічы.