Італьянская газэта La Repubblica апублікавала ліст, які Папа рымскі Францішак накіраваў выдаўцу і былому рэдактару гэтага выданьня Эўджэніё Скальфары. У лісьце Папа адказаў на пытаньні Скальфары пра веру і сучаснасьць.
Пантыфік выказаў у лісьце цярпімае стаўленьне да нявернікаў і прадстаўнікоў іншых рэлігій. У прыватнасьці, Папа напісаў, што габрэі, нягледзячы на жахі Галакосту, не адмовіліся ад веры ў Бога, і гэта заслугоўвае павагі. «Бог ніколі ня здрадзіў свайму хаўрусу з Ізраілем — народам, які праз страшэнныя выпрабаваньні апошніх стагодзьдзяў захаваў веру ў Бога. За гэта мы, як Царква, гэтак як і ўсё чалавецтва, застаемся перад імі ў сталым даўгу», — напісаў папа Францішак.
Сёлета ў чэрвені на сустрэчы з дэлегацыяй Міжнароднага юдэйскага камітэту па міжрэлігійных кансультацыях пантыфік нагадаў, што ў гады служэньня ў Аргентыне ён падтрымліваў сяброўскія адносіны з кіраўнікамі мясцовай юдэйскай грамады. Ён таксама падкрэсьліў, што каталіцкая царква рашуча асуджае любыя праявы нянавісьці да габрэяў. «Хрысьціянін ня можа быць антысэмітам», — сказаў Папа Францішак.
Адказваючы на пытаньне Скальфары «ці даруе хрысьціянскі Бог тым, хто ня верыць і пры гэтым не шукае веры?», Папа сказаў, што «міласэрнасьць Божая ня мае межаў для людзей з шчырым сэрцам, поўным раскаяньня».
«Тыя, хто ня верыць ў Бога, павінны падпарадкоўвацца сумленьню, і грашаць, калі ідуць супраць сумленьня ў сваіх дзеяньнях,» — напісаў Папа Францішак".