Аляксандар Лукашэнка стаў ляўрэатам Шнобэлеўскай прэміі міру 2013 году. Беларускага прэзыдэнта ўзнагародзілі за забарону публічных аплядысмэнтаў і арышт аднарукага, які нібыта пляскаў у ладкі.
На цырымоніі ўручэньня прэміі ў Гарвардзкім унівэрсытэце згадвалі выпадак Канстанціна Капліна з Гародні. Канстанціна затрымалі 3 ліпеня 2011 году пасьля ўдзелу ў маўклівай акцыі. Суд Ленінскага раёну прысудзіў яму штраф — мільён рублёў. Сьведка-міліцыянт паказаў у судзе, што Канстанцін разам зь іншымі браў удзел у несанкцыянаваным шэсьці і пляскаў у ладкі. Канстанцін Каплін — інвалід, у яго замест адной рукі — пратэз.
Каплін кажа, што рады за беларускага прэзыдэнта:
«Гэта вельмі цывілізаваны спосаб камунікацыі. Спадзяюся, прэзыдэнт адэкватна да гэтага паставіцца, хоць прадказаць ягоную рэакцыю немагчыма: сытуацыя цяжкая — саджаюць людзей налева-направа. Калі б пабачыў яго, то пажадаў бы, каб ён імкнуўся да замірэньня ў нашым грамадзтве».
За гэтыя два гады Канстанцін пасьпеў атрымаць другую адукацыю і цяпер працуе юрыстам. Падараваць прэзыдэнту ён прапануе торт у выглядзе «шнобеля».
Уладзімер Някляеў, які ў 2010 годзе кінуў выклік Аляксандру Лукашэнку ў прэзыдэнцкай барацьбе, беларускага кіраўніка віншуе:
«Мы некалькі спробаў рабілі, каб нехта з выбітных беларусаў атрымаў Нобэлеўскую прэмію. Гэтыя спробы паўтараліся з году ў год неаднойчы, і, на жаль, выніку не прынесьлі. А Аляксандар Лукашэнка зь першага разу быў намінаваны на Шнобэлеўскую прэмію і адразу атрымаў. Тут мае яму гратуляцыі і аплядысмэнты! Адной рукой!»
«Узнагарода знайшла героя. Лукашэнка нарэшце атрымаў міжнароднае прызнаньне, — лічыць Натальля Радзіна, галоўная рэдактарка інтэрнэт-рэсурсу „Хартыя-97“. — Але асабіста я б гэтага чалавека не віншавала. Спадзяюся, сваю ўзнагароду ён атрымае ў Гааскім судзе», — заключае Натальля.
Блогер Аляксандар Рагачоў (RaHaChou) таксама кажа, што гэта выдатная навіна міжнароднага ўзроўню:
«Шкада, што Беларусь адарваная ад усясьветнай прасторы і ня ўсе рашэньні нашых уладаў даходзяць да вушэй тых, хто раздае такія прэміі. Але дзякуючы беларускаму прэзыдэнту мы нарэшце атрымалі міжнароднае прызнаньне. Так трымаць, Аляксандар Рыгоравіч! Больш прымаць важных рашэньняў! 100-даляравая пошліна на выезд — сур’ёзная заяўка на наступны год!»
Вельмі радуецца за беларускага прэзыдэнта і Павал Вінаградаў:
«Ідзем наперад сямімільнымі крокамі. Такімі тэмпамі і Дарвінаўскую прэмію чалавек атрымае. Толькі наперад!» — кажа былы палітвязень.
Лявон Вольскі кажа, што лёгка выдаваць такія прэміі, калі ты далёка:
«Ніякіх словаў для гэтага чалавека ў мяне няма»
Дзяржаўнае агенцтва БелТА чароўным чынам не заўважыла прэміі беларускага прэзыдэнта. У мінулым годзе на сайце інфармагенцтва паведамлялася, што шнобэлеўскую прэмію міру атрымаў расейскі інжынэр.
• Па мэдыцыне: за цьверджаньне, што афрыканская чума сьвіней вылечваецца душам у 60 градусаў гарачыні. «Нават калі недзе нешта прасачылася, то 60 градусаў — вы пад душ станавіцеся, вада парой больш гарачая — вірус гіне» (прапанова Аляксандра Рагачова).
• Па эканоміцы: за ўвядзеньне пошліны ў сто даляраў за выезд зь Беларусі. «У нас у Гародні хто як можа — даляры скупляюць, тавар возяць туды-сюды. Ня ведаюць нават, як ставіцца да гэтых „ста даляраў“ — ці плакаць, ці сьмяяцца. Гэта ж проста анэкдот!» — кажа Канстанцін Каплін.
• Па хіміі: за «геніяльную» схему махінацыяў з распушчальнікамі-разбаўляльнікамі. «Такую прапанову высунулі чытачы «Хартыі-97», — кажа рэдактарка сайту Натальля Радзіна.
• Па палітыцы: за перабываньне на пасадзе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. «Ды само існаваньне такога прэзыдэнта ў цэнтры Эўропы ўжо вартае прэміі» — Павал Вінаградаў.

100-даляравая пошліна на выезд — сур’ёзная заяўка на наступны год!
Вельмі радуецца за беларускага прэзыдэнта і Павал Вінаградаў:
«Ідзем наперад сямімільнымі крокамі. Такімі тэмпамі і Дарвінаўскую прэмію чалавек атрымае. Толькі наперад!» — кажа былы палітвязень.
Лявон Вольскі кажа, што лёгка выдаваць такія прэміі, калі ты далёка:
«Ніякіх словаў для гэтага чалавека ў мяне няма»
Дзяржаўнае агенцтва БелТА чароўным чынам не заўважыла прэміі беларускага прэзыдэнта. У мінулым годзе на сайце інфармагенцтва паведамлялася, што шнобэлеўскую прэмію міру атрымаў расейскі інжынэр.
Чарговыя вылучэньні Аляксандра Лукашэнкі на Шнобэлеўскую прэмію