Цана на расейскі газ для Беларусі павялічыцца з 163 да 175 даляраў за тысячу кубамэтраў, паведаміў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.
«У мінулым годзе Беларусь атрымлівала газ па цане 165,6 даляра, цяпер крыху ніжэй — 163 даляраў. З улікам росту коштаў нафты, безумоўна, будзе ўздым цаны на прыродны газ. Але нязначны, недзе да 175 даляраў за тысячу кубамэтраў», — сказаў Сямашка журналістам пасьля сустрэчы з кіраўніком «Газпрома» Аляксеем Мілерам.
Ён адзначыў, што ўсё роўна гэтая цана «льготная і канкурэнтаздольная», перадае РИА «Новости».
Сямашка адзначыў, што Беларусь і Расея ўжо наблізіліся да роўнадаходных цэнаў на газ.
Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам расказаў журналістам, што транзыт газу празь беларускую тэрыторыю вырасьце.