Кніжная сэрыя Радыё Свабода папоўнілася мэмуарным томам Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы».
Аўтар — наш калега, дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня — распавядае пра падзеі, зьвязаныя з абвяшчэньнем незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 году. Прэзэнтацыя новага свабодаўскага выданьня адбудзецца 16 верасьня на сядзібе БНФ у Менску (Чарнышэўскага, 3) а 18-й.
А сёньня сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі ад кнігі дзеліцца былы калега аўтара «Дзевяноста першага» па Вярхоўным Савеце Алег Трусаў.
«Кніга майго старога сябра Сяргея Навумчыка ўнікальная тым, што яна дакумэнтальная. І галоўная яе вартасьць у тым, што аўтар зрабіў храналягічны парадак, усё дадзена па месяцах і вельмі шмат стэнаграмаў, іншых дакумэнтаў, якія гавораць самі за сябе. Таму ўсе людзі, якія прачытаюць гэтую кніжку, могуць самі зрабіць высновы, што адбывалася ў Беларусі на працягу лёсаноснага 1991 году.
А ўжо ў той частцы, дзе сам Навумчык піша, там ёсьць маленькія недакладнасьці, ёсьць яго сымпатыі-антыпатыі. Дарэчы, вось Ніл Сымонавіч Гілевіч надрукаваў у „Народнай волі“, што Навумчык яму прыпісаў тое, чаго не было. Тут Навумчыку трэба было быць крышачку больш абачлівым, таму што нельга так выразна выстаўляць свае сымпатыі-антыпатыі да ўдзельнікаў таго працэсу. Гэта, я лічу, — маленькі недахоп.
Але паколькі аўтарскага тэксту ў кнізе мала, а ў асноўным тэкст дакумэнтальны, можна сказаць, што Навумчык — гэта сучасны найноўшы гісторык, якіх на тэрыторыі Беларусі проста няма. Трэба пажадаць яму моцы, здароўя, і хай ён напіша яшчэ такую кнігу і пра дзевяноста другі, дзевяноста трэці, асабліва — пра дзевяноста чацьвёрты год. Так што магу толькі посьпехаў яму пажадаць».