«Белзьнешэканомбанк» (ААТ «Банк БелВЭБ») заявіў, што з 13 верасьня часова прыпыняе прыём заявак ад фізычных асобаў на крэдыты, каб набываць ці будаваць нерухомасьць, а таксама купляць легкавыя аўтамабілі.
«Такое рашэньне было прынятае ў сувязі зь нявызначанасьцю на фінансавым рынку краіны. Улічваючы значныя сумы крэдытаў, якія выдаюцца, і працяглы тэрмін крэдытаваньня, Банк БелВЭБ як сацыяльна адказны інстытут імкнецца не дапусьціць узьнікненьня сытуацыі, калі крэдытная нагрузка на нашых кліентаў выявіцца празьмерна высокай», — заявілі ў банку.
Банк БелВЭБ уваходзіць у чацьвёрку лідэраў сярод банкаў Беларусі паводле памеру ўласнага капіталу, а таксама ў пяцёрку — паводле памеру актываў і крэдытаў кліентам.
Цяпер банк фактычна належыць расейскаму інвэстару: 97,52% ягоных акцыяў трымае расейскі «Зьнешэканомбанк».
Эканаміст Леанід Злотнікаў заявіў Свабодзе з гэтай нагоды, што сытуацыя на фінансавым рынку краіны сапраўды складаная, захоўваецца пагроза дэвальвацыі:
«Дэвальвацыя ідзе, але пакуль павольнымі тэмпамі. Але магчымы паўтор падзеяў 2011 году. Банкаўскія актывы ў Беларусі за год зьменшыліся на 2 мільярды, фінансавых уліваньняў у эканоміку мала, скарачаюцца валютныя крэдыты, няма прыватызацыі. Так што сытуацыя на фінансавым рынку сапраўды няпэўная».
Разам з тым спадар Злотнікаў зьвяртае ўвагу, што «БелВЭБ» — расейскі паводле капіталу банк і можа выконваць пажаданьні расейскага ўраду:
«Тут магчымыя і дадатковыя прычыны. Нельга выключаць тут і пэўную салідарнасьць расейскіх алігархаў, якая зьвязаная з канфліктам беларускага ўраду з „Уралкаліем“».
Як будзе далей разьвівацца сытуацыя на фінансавым рынку, спадар Злотнікаў прагназаваць не бярэцца:
«Шмат залежыць ад дзеяньняў ураду. Можа, што прададуць. Хоць насамрэч зараз нявыгадна нешта прадаваць — з-за эканамічнага крызісу цэны цяпер унізе. А магчыма, Расея зноў выратуе… Цяпер ідзе гульня — чым скончыцца, невядома».