Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка заявіў пра ўвядзеньне пошліны ў 100 даляраў для беларусаў, якія едуць за мяжу на закупы. Сёньня віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч сказаў, што пытаньні, зьвязаныя з увядзеньнем пошліны для беларусаў, якія выяжджаюць за мяжу, плянуецца адпрацаваць цягам бліжэйшага месяца-паўтара.
Ці адпавядае Канстытуцыі ўвядзеньне пошліны на выезд?
«Пакуль няма акту. А пакуль няма акту, то што камэнтаваць? Гэта ж пакуль не ўвасоблена ў форму нарматыўнага прававога акту», — сказаў карэспандэнту Свабоды начальнік галоўнага ўпраўленьня Канстытуцыйнага суду Васіль Селядзеўскі.
Старшыня БХК Алег Гулак так пракамэнтаваў ініцыятыву кіраўніцтва краіны:
«Пакуль складана гаварыць, пра якую канкрэтна пошліну ідзе гаворка, што ёю абкладаецца: ці гэта само права на выезд, ці гэта тое, што зьвязана з прывозам тавараў ці нейкім гандлем. Пакуль гэта не сфармулявана, то юрыстам складана казаць. Бо само па сабе права на выезд не павінна абумоўлівацца пошлінай. На гэты конт было рашэньне Канстытуцыйнага суду, якое тычылася дазвольных платных штампікаў у пашпарце. І суд выказваўся, што гэта не адпавядае Канстытуцыі. Але калі гаворка ідзе пра нейкія гандлёвыя апэрацыі, то гэта іншая справа. Пакуль шмат гаворыцца, а дакладнасьці няма».