Ці варта беларускай апазыцыі павучыцца чаму-небудзь у кампаніі Навальнага?
Чым можна патлумачыць адносны посьпех кампаніі Аляксея Навальнага, які за кароткі час здолеў радыкальна павялічыць свой рэйтынг сярод маскоўскіх выбарнікаў і нашмат апярэдзіў традыцыйных расейскіх апазыцыянэраў? Ці варта беларускай апазыцыі павучыцца чаму-небудзь у кампаніі Навальнага, які праводзіў яе дастаткова неардынарна і закранаў такія неадназначныя тэмы, як міграцыя і міжнацыянальныя адносіны? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.
— 8 верасьня ў многіх рэгіёнах Расеі прайшлі мясцовыя выбары, але ва ўсіх іншых месцах, акрамя Масквы, расейскія апазыцыянэры атрымалі свае традыцыйныя некалькі працэнтаў. І толькі беспартыйны кандыдат Аляксей Навальны заняў другое месца, набраўшы 27 працэнтаў. Чым бы вы патлумачылі такі посьпех, ці можна сказаць пра заняпад традыцыйнай расейскай апазыцыі і ці ёсьць тут нейкія паралелі і ўрокі для беларускай сытуацыі?
— Казаць пра канкрэтныя ўрокі для беларускай сытуацыі вельмі цяжка, бо ўмовы правядзеньня выбараў у Беларусі і Расеі кардынальным чынам адрозьніваюцца. Я б не сказаў, што тое, што адбылося з Навальным у Маскве — гэта лёсавызначальны посьпех. Бо апазыцыя ў Расеі часам атрымлівае ня толькі свае традыцыйныя некалькі працэнтаў, а часам і традыцыйныя некалькі мандатаў. На такім фоне прыклад Навальнага, вядома, выклікае захапленьне, але ён ня скончыўся рэальным пераразьмеркаваньнем улады.
Што да прычынаў «фэномэну Навальнага» — то гэта суплёт чыньнікаў. Гэта і аб’яднаньне розных сацыяльных групаў вакол аднаго кандыдата, харызматычнасьць кандыдата, ягоная добрая авантурнасьць, здольнасьць выйсьці за межы таго, што лічыцца магчымым. Бо якраз арыентацыя на абмежавальныя тэмы — гэта тое, што характарызуе традыцыйную апазыцыю.
— Ці варта беларускай апазыцыі павучыцца чаму-небудзь у кампаніі Навальнага, які праводзіў яе дастаткова неардынарна па манэры правядзеньня і закранаў такія неадназначныя тэмы, як міграцыя і міжнацыянальныя адносіны?
— Безумоўна, гэта сьмеласьць палітыка — закранаць тыя тэмы, якія адлюстроўваюцца посьпехам у пэўных сацыяльных групах. Здольнасьць чапляць такія тэмы, якія нібыта могуць адштурхнуць частку выбарнікаў — гэта і ёсьць мастацтвам палітыка.
Але, паўтаруся, асноўная прычына адноснага посьпеху Навальнага — гэта здольнасьць будаваць шырокія кааліцыі. Не кааліцыі фармальных палітычных структураў, а кааліцыі рэальных грамадзкіх інтарэсаў. Інтарэсаў тых, хто занепакоены ямамі на дарогах, «засільлем гастарбайтэраў» ды іншых. І здольнасьць кандыдата аб’яднаць вакол сябе такія розныя групы.
Што датычыць урокаў для апазыцыі ў сёньняшніх умовах, то тут пытаньне даволі складанае. Напэўна, ня варта сьлепа капіраваць тыя крокі, якія спадар Навальны рабіў у маскоўскіх умовах. Але кіравацца гэтым прынцыпам — аб’яднаньне высілкаў, апірышча на рэальна існуючыя, а ня ўяўныя групы інтарэсаў, і — палітычная сьмеласьць.