Грамадзкая ініцыятыва «За ўратаваньне Курапатаў» і «Хрысьціянскі рух» распачынаюць новы сэзон талакі дзеля ўпарадкаваньня ўрочышча Курапаты.
Грамадзкія актывісты таксама вінавацяць Міністэрства культуры ў тым, што каля Курапатаў пабудаваны забаўляльны цэнтар «Бульбаш-хол», і патрабуюць яго зьнесьці.
Агульнанацыянальную талаку ў Курапатах грамадзкая ініцыятыва «За ўратаваньне Курапатаў» правяла сёлета ўвесну. Плённасьць працы натхніла на тое, каб зладзіць новы этап. Далучыцца да грамадзкай акцыі гэтым разам палічыў неабходным і «Хрысьціянскі рух», кажа ягоны прадстаўнік Аляксей Шэін:
«Курапаты — гэта перадусім месца памяці і пакаяньня. Гэта месца, дзе павінны адбывацца малітвы за народ і краіну. Гэта месца, дзе мы павінны адстойваць спадчыну сваю і маліцца за будучыню. Бо ведаем цяжкі досьвед, які перажываюць пратэстанцкія цэрквы, каталікі, некаторыя праваслаўныя. Я думаю, што хрысьціянам самы час праяўляць сваю грамадзкую актыўнасьць праз свае малітвы і працу».
Адначасна актывісты «За ўратаваньне Курапатаў» працягваюць дамагацца ад уладаў, каб зьнесьлі забаўляльны цэнтар «Бульбаш-хол» і прыцягнулі да адказнасьці вінаватых у тым, што ён быў тут збудаваны. На сёньняшні дзень сытуацыя вакол гэтага праекту застаецца няпэўнай, кажа адна зь лідэраў ініцыятывы Ганна Шапуцька:
«„Бульбаш-хол“, дзякаваць Богу, сваю працу не аднавіў. Але хачу адзначыць, што мы атрымалі ўсе неабходныя паперы ў гэтым пытаньні, і нам стала зразумела, што гэтая праблема, насамрэч, вельмі даўняя, яшчэ ад 2003 году. І мы лічым, што менавіта Міністэрства культуры вінаватае ў тым, што гэты забаўляльны комплекс пачалі будаваць каля Курапатаў. І наш чарговы зварот у гэтым пытаньні — на адрас Генэральнай пракуратуры».
Паводле актывістаў ініцыятывы, акрамя «Бульбаш-холу» Курапатам пагражаюць і іншыя будаўнічыя праекты, распрацоўка якіх застаецца ў сакрэце ад грамадзкасьці. Урочышча патрабуе таксама грунтоўнага ўпарадкаваньня, у тым ліку годнай мэмарыялізацыі. Міжнароднае таварыства «Мэмарыял», у прыватнасьці, не пакідае намеру ўсталяваць у Курапатах помнік расстраляным афіцэрам польскага войска. Летась невядомыя зьнялі яго з пастамэнту, але сёлета актывісты «Мэмарыялу» прымацавалі на дрэве адпаведную шыльду, кажа старшыня таварыства Ўладзімер Раманоўскі:
«Канечне, гэта толькі пазнака нашай пазыцыі. Безумоўна, што ў пэрспэктыве гэта павінна быць годнае выяўленьне даніны памяці пра той гістарычны момант. Што тычыцца годнага ўшанаваньня, то праблема і адпаведныя пытаньні тычацца мэмарыялу ўвогуле. Таму ўсё, што тычыцца тых ці іншых пытаньняў упарадкаваньня Курапатаў, упіраецца ў адно і тое ж пытаньне — няма годнага гаспадара».
Актывісты грамадзкіх ініцыятыў паведамляюць, што новы сэзон талакі ў Курапатах распачынаецца ў суботу, 7 верасьня, і працягнецца да 14 верасьня.

Мы лічым, што менавіта Міністэрства культуры вінаватае ў тым, што гэты забаўляльны комплекс пачалі будаваць каля Курапатаў