Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і кіраўнік саюзу «За мадэрнізацыю», Вольга Карач, кіраўніца грамадзкай кампаніі «Наш дом», і Павал Марозаў, каардынатар руху «Трэці Шлях», запатрабавалі ад беларускіх уладаў «неадкладнага вызваленьня Ўладзіслава Баўмгертнэра, а таксама ўсіх палітвязьняў, усіх несправядліва асуджаных і тых, хто сядзіць у беларускіх турмах за эканамічныя злачынствы па сфабрыкаваных крымінальных справах».
Падпісанты выступаюць супраць палітычнага гандлю людзьмі, як з эканамічных, так і з палітычных прычын, і задаюць пытаньні:
«Чаму выкарыстоўваўся падман на вышэйшым дзяржаўным узроўні? Чаму беларускія ўлады пайшлі на тое, каб прывабіць Баўмгертнэра ў краіну для правядзеньня афіцыйных перамоваў, а замест гэтага арыштавалі яго і прад’явілі абвінавачаньне, фактычна зрабіўшы сваім закладнікам?»
Аўтары звароту заклікаюць расейскую грамадзкасьць, калегаў і сям’ю Ўладзіслава Баўмгертнэра падтрымаць іхнія патрабаваньні да Лукашэнкі.