Вайсковае ўмяшаньне ў Сырыі: магчымыя варыянты

Пасьля хімічнай атакі ў прымесьцях Дамаску сытуацыя ўшчыльную падышла да вонкавага вайсковага ўмяшаньня ў грамадзянскую вайну ў Сырыі. Гэта — галоўная тэма міжнароднага друку сёньня.


Foreign Policy


Хто вінаваты ў хімічнай атацы — які-небудзь сырыйскі афіцэр, які перавысіў свае паўнамоцтвы, гэта было распараджэньне высокапастаўленых асобаў рэжыму Асада?
Паводле амэрыканскіх выведнікаў, перахопленыя размовы даказваюць, што нэрвова-паралітычны газ быў ужыты сырыйскай арміяй. У мінулую сераду ў першыя некалькі гадзінаў пасьля жудаснай хімічнай атакі на ўсходзе ад Дамаску, нейкі чыноўнік міністэрства абароны Сырыі абмяняўся панічнымі тэлефоннымі званкамі з камандзірам часткі хімічных войскаў, патрабуючы адказаў адносна ўжываньня нэрвова-паралітычнага газу, пры якім загінулі больш за тысячу чалавек. Гэтыя размовы былі перахопленыя выведкай ЗША. Таму ЗША цяпер заяўляюць, што ўпэўненыя ў датычнасьці рэжыму Асада да хімічных нападаў, і, магчыма, зьбіраюцца нанесьці ўдар па Асаду.

Зрэшты, перахопленая размова спараджае новыя пытаньні. Хто вінаваты ў хімічнай атацы — які-небудзь сырыйскі афіцэр, які перавысіў свае паўнамоцтвы, гэта было распараджэньне высокапастаўленых асобаў рэжыму Асада?

Выведцы ЗША таксама незразумела, якой лёгікай кіраваліся сырыйскія вайскоўцы, наносячы ўдар. Цяпер сьвет абураецца, адміністрацыя Абамы гатовая сама ударыць па Сырыі. Неназваная крыніца ў выведцы ЗША заўважыла: «Нам дакладна невядома, чаму гэта адбылося. Мы толькі ведаем, што гэта быў надзвычай дурны крок».

Сыходзячы зь перахопленых званкоў, расповедаў лекараў і відэазапісаў, амэрыканская выведка ўпэўненая, што 21 жніўня была ўжытая хімічная зброя. Але ЗША пакуль ня маюць доказаў, якія традыцыйна лічацца «залатым стандартам»: ўзоры глебы, крыві і да т.п.
Малалетнія ахвяры задыхаліся, у некаторых выпадках курчыліся, іх зрэнкі былі моцна звужаныя, дзеці не пазнавалі сваіх бацькоў.

У адміністрацыі Абамы цяпер спрачаюцца, што лепш — ударыць па Асаду неадкладна або даць інспэктарам ААН час на збор доказаў. Прэсавы сакратар Белага дому Кэрні назваў працу інспэкцыі ААН залішняй. Але вышэйзгаданая крыніца кажа: выведная супольнасьць зацікаўленая ў тым, каб дазволіць працы ААН ісьці сваёй хадой.

Па якіх прыкметах выведка ЗША палічыла, што быў ужыты нэрвова-паралітычны газ? Малалетнія ахвяры задыхаліся, у некаторых выпадках курчыліся, іх зрэнкі былі моцна звужаныя, дзеці не пазнавалі сваіх бацькоў.


The Times



Заходнія палітыкі імкнуцца запэўніць суграмадзян, што інтэрвэнцыя ў Сірыі ня стане аўтаматычным штуршком да хаосу на Блізкім Усходзе і яшчэ большага ўключэньня Захаду ў канфлікт. Аднак любы з варыянтаў дзеяньняў, якія цяпер разглядаюцца, мае шмат рызыкаў. Але Захад дакладна ня будзе бязьдзейнічаць. Кіраўнікі МЗС Вялікабрытаніі і Францыі падкрэсьлілі: заплюшчваць вочы на ўжываньне хімічнай зброі — заахвочваць яе выкарыстаньне ў будучыні і лічыць міжнародныя канвэнцыі пустым гукам — нельга

У Захаду ёсьць 5 магчымых варыянтаў дзеяньняў:

1. «Дыпляматыя пры падтрымцы сілы». Ідэя ў тым, што Асад уступіць у перамовы, толькі калі яму пакажуць, як абмежаваная яго ваенная моц. Усяго толькі пагроза ўжываньня сілы — зьяўленьне на рэйдзе караблёў, здольных абстраляць Сырыю — пераканаюць Расею і Асада дапусьціць інспэктараў ААН на месца бойні.
Кіраўнікі МЗС Вялікабрытаніі і Францыі падкрэсьлілі: заплюшчваць вочы на ўжываньне хімічнай зброі — заахвочваць яе выкарыстаньне ў будучыні і лічыць міжнародныя канвэнцыі пустым гукам — нельга

2. Удары па ваеннай інфраструктуры, якая мае дачыненьне да хімічных нападаў. Калі абстраляць крылатымі ракетамі аэрадромы, у Сырыі будзе менш магчымасьцяў ня толькі для ўдараў бомбамі з нэрвова-паралітычным газам, але і для прыёму грузавых самалётаў з Расеі ды Ірану, каб папоўніць арсэналы.

3. Захоп аб’ектаў, дзе разьмешчаная хімічная зброя. Бамбаваць хімічныя арсэналы ў прынцыпе небясьпечна, ёсьць рызыка, што ахова разьбяжыцца і хімічнай зброяй завалодаюць саюзьнікі «Аль-Каіды». Адзіны надзейны спосаб — высадзіць у Сырыі буйны кантынгент заходніх спэцназаўцаў.

4. Атакаваць сырыйскія верталёты, пазыцыі ракет «Скад» і ўвогуле ўсе патэнцыйныя носьбіты хімічнай зброі. Але гэта крок да поўнамаштабнай вайны з ужываньнем усіх высокатэхналягічных узбраеньняў ЗША.

5. Ударыць непасрэдна па Махер Асаду, брату прэзыдэнта. Ён, як камандуючы 4-й бранятанкавай дывізіяй, нясе адказнасьць за хімічную атаку ў прымесьцях Дамаску.



Independent


Учора Расея перасьцерагла Вялікабрытанію і ЗША, што яны зробяць сур’ёзнае парушэньне міжнароднага права, калі нанясуць ўдары з паветра па тэрыторыі, падкантрольнай сырыйскаму рэжыму, без ухвалы ААН.

Учора ўвечары брытанскі прэм’ер-міністар Дэвід Кэмэран правёў 20-хвілінныя перамовы па тэлефоне з прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным. Паводле паведамленьняў, Пуцін сказаў Кэмэрану, што інспэктарам ААН па хімічнай зброі трэба даць дастаткова часу, каб яны належным чынам прааналізавалі прычыну атакі. Тым ня менш, ён не паўтарыў заявы, зробленыя раней расейскім міністрам замежных справаў Сяргеем Лаўровым, што любое аднабаковае дзеяньне будзе незаконным.
Без мандату ААН на ваенныя дзеяньні, атрымаць які будзе немагчыма з-за нязгоды Расеі і Кітаю

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што вырашаць, хто ўжыў хімічную зброю, — ня справа інспэктараў ААН, цьвёрда адхіліўшы адмову сырыйскага рэжыму прызнаць сваю адказнасьць за баязьліва ўчыненае злачынства.

Без мандату ААН на ваенныя дзеяньні, атрымаць які будзе немагчыма з-за нязгоды Расеі і Кітаю, законны дазвол на правядзеньне апэрацыі будзе грунтавацца альбо на «праве абароны» мірных жыхароў, як гэта было падчас натаўскіх бамбаваньняў Сэрбіі ў 1999 годзе, альбо на неабходнасьці прадухіліць парушэньні міжнародных канвэнцый, якія забараняюць выкарыстаньне хімічнай зброі.

Тым ня менш, міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хэйг заявіў, што ўрад ня бачыць якіх-небудзь значных юрыдычных перашкод для ваенных дзеяньняў.


Corriere della Sera


Умяшаньне ў Сырыю ёсьць пытаньнем некалькіх дзён. Італія цалкам асуджае дзеяньні рэжыму Дамаску. На думку італьянскага ўраду, кропка невяртаньня пройдзеная. Італьянскі ўрад выступае за рашэньне ў міжнародных рамках. Гэтая фраза азначае, што ў Рыме лічаць магчымым ўмяшальніцтва ў абыход ААН, але пры шырокай міжнароднай падтрымцы.
На думку італьянскага ўраду, кропка невяртаньня пройдзеная.

Міністар абароны Італіі Марыё Маўра кажа, што з боку Італіі будуць прыняты ўсе намаганьні, каб прыйсьці да палітычнага ўрэгуляваньня крызісу. Перш чым распачаць якія-небудзь ініцыятывы ў Сырыі, неабходна падумаць тысячу разоў, таму што наступствы могуць быць драматычнымі, падкрэсьлівае міністар замежных справаў Эма Баніна.



Financial Times



Агіднае злачынства супраць маральнасьці, зробленае супраць сырыйцаў-суграмадзян, верагодна, сіламі Башара Асада, — унікальны шанец для прэзыдэнта Абамы", — піша Зьбігнеў Бжэзінскі ў Financial Times.
Грамадзянская вайна ў Сырыі можа хутка разрасьціся. Значыць, карны захад — адказ на вельмі жорсткую хімічную атаку на мірных сырыйцаў — павінна быць элемэнтам больш шырокай стратэгіі.

Зараз у Абамы ёсць магчымасьць, па-першае, мабілізаваць сусьветную грамадзкую думку супраць разбуральнай міжканфэсійнай вайны ў Сырыі, і, па-другое, імкнуцца да пашырэньня ўдзелу сусьветнай супольнасьці дзеля прадухіленьня выбуху па ўсім рэгіёне.

Грамадзянская вайна ў Сырыі можа хутка разрасьціся. Значыць, карны захад — адказ на вельмі жорсткую хімічную атаку на мірных сырыйцаў — павінна быць элемэнтам больш шырокай стратэгіі.

Калі разрастаньне сырыйскага канфлікту не прадухіліць, ён можа захапіць Ярданію, Лібан, Ірак, Ізраіль, Турэччыну, а ў выніку ўцягнуць Іран і ЗША. Магчымае ўцягваньне Расеі, гвалт таксама можа перакінуцца на расейскі Каўказ. Пацерпіць эканоміка краін Азіі, залежных ад блізкаўсходняй нафты.

Ініцыятыва па прадухіленьні буйнога канфлікту павінна сыходзіць ад ЗША, але ЭЗ павінен згуляць больш прыкметную ролю. Час таксама прыцягнуць Кітай, Індыю і Японію (магчыма, тады Масква адкіне ідэю, што блізкаўсходні крызіс больш за ўсё шкодзіць ЗША, і далучыцца да кааліцыі дзяржаў, зацікаўленых ва ўрэгуляваньні). Усё гэтая справа няхуткая, але альтэрнатыва — змрочны сцэнар.


Пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстаныя пераклады парталу Inopressa