Чарговы нумар альманаха лякальнай гісторыі «Горад сьвятога Губэрта», які прэзэнтавалі ў Горадні, прысьвечаны паўстаньню 1863 году.
Асаблівую цікавасьць падчас прэзэнтацыі выклікаў аповед пра фрагмэнты кнігі Фартэск’ю Андэрсана «У гарадзенскай турме. Верасень 1863 г.», якія ніколі раней не друкаваліся па-беларуску. Сама кніга пабачыла ў сьвет у 1864 годзе ў Англіі.
Аўтар кнігі падчас паўстаньня 1863 года знаходзіўся на Гарадзеншчыне і, паводле меркаваньня гісторыкаў, мог сустракацца з Кастусём Каліноўскім. Ён таксама быў схоплены расейскімі жандарамі і сядзеў пэўны час у гарадзенскай вязьніцы, але паколькі яго датычнасьць да паўстаньня не даказалі, ён быў адпушчаны на волю.
Гісторыкі Алесь Смалянчук і Андрэй Вашкевіч не выключаюць, што Андэрсан мог быць ангельскім шпіёнам.
У альманаху таксама зьмешчаныя цікавыя тэксты Ігара Лапехі, Алеся Кайрыса, Алеся Радзюка, Фёдара Ігнатовіча, Алеся Кроя, Івана Будніка і Ўладзімера Хільмановіча, упершыню публікуецца артыкул Фэлікса Акермана, прысьвечаны памяці гарадзенцаў пра Элізу Ажэшку, які пераклала зь нямецкай мовы Вольга Сабалеўская.
У зборніку зьмешчаная рэцэнзія прафэсара Барыса Клейна, які зараз жыве ў ЗША, на кнігу «Гродназнаўства». Падчас прэзэнтацыі альманаха Ігар Лапеха прэзэнаваў макет аднаўленьня фары Вітаўта ў стылі італійскага рэнэсансу.