Адмова беларускіх уладаў вызваліць гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра будзе расцэнена расейскім бокам як крок, які не адпавядае саюзьніцкім адносінам дзьвюх дзяржаў.
Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка МЗС Расеі Рыгор Карасін.
«Мы лічым сытуацыю, якая склалася, абсалютна недапушчальнай і разьлічваем на тое, што адпаведныя тлумачэньні будуць дадзены, а расейскі грамадзянін будзе адпушчаны. Інакш гэта можа быць вытлумачана як дзеяньне, якое не адпавядае саюзьніцкаму характару нашых адносін і можа адбіцца на графіцы кантактаў на палітычным узроўні», — цытуе Карасіна Інтэрфакс.
Пасол Беларусі ў Расеі Ігар Петрышэнка быў выкліканы ў МЗС Расеі, дзе яму была выказана заклапочанасьць у сувязі з затрыманьнем у Менску Ўладзіслава Баўмгертнэра.
«Было адзначана, што калі на запрашэньне ўраду Рэспублікі Беларусь нехта прыяжджае на перамовы і праходзіць сустрэча з кіраўніком ураду, то выглядае недапушчальным затрыманьне ў той жа дзень гэтага чалавека ў дарозе дадому», — адзначыў Рыгор Карасін.