Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды дарадца амбасады Ўладзімер Марчукоў.
«Сёньня а 15 гадзіне амбасадар едзе ў Генпракуратуру, будзе сустракацца з кіраўніцтвам і настойваць на тым, каб Баўмгертнэра вызвалілі».
Карэспандэнт: А што, ёсьць падставы для такога патрабаваньня?
Марчукоў: «Што тычыцца падставаў для затрыманьня — у нас пакуль яснай карціны няма. І калі зыходзіць з таго, што пішуць расейскія мэдыі і самі крыніцы з „Уралкалія“, чалавек прыехаў у Менск на рабочую сустрэчу, афіцыйна запрасілі. А потым раз — і ў кутузку. Таму, вядома, неяк трэба разьвязваць гэтую сытуацыю».
Паводле Марчукова, у Менск ужо прыехалі маці Баўмгертнэра і яго расейскі адвакат.
Таксама Марчукоў працытаваў прадстаўніка Сьледчага камітэту, які заявіў, што прынятае прынцыповае рашэньне пра сустрэчу дыпляматаў з арыштаваным Баўмгертнэрам.
«Пра дакладны час пакуль гаворкі няма. Але будзем разьлічваць, што сустрэча сёньня адбудзецца. З таго, што я ўчора бачыў па тэлевізіі, можна меркаваць, што Баўмгэртнэр знаходзіцца ў СІЗА КДБ. А дзе ён яшчэ можа быць?»