26 жніўня Менскі гарадзкі суд разгледзіць скаргу маці і сястры Ўладзіслава Кавалёва, аднаго з абвінавачаных у тэракце ў менскім мэтро, на рашэньне суду Кастрычніцкага раёна Менску.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла маці Любоў Кавалёва.
Яна сказала, што у скарзе выказаны шэраг прэтэнзій да дзяржорганаў, сярод якіх КДБ і Міністэрства ўнутраных спраў. У тым ліку адносна таго, што ўлады не паведамляюць месца пахаваньня расстралянага сына.
Скаргу ў суд Любоў Кавалёва і Тацяна Казяр накіравалі 6 жніўня. Раней Кастрычніцкі суд Менску адмовіўся пачаць справу па скарзе сваякоў на дзеяньні дзяржаўных структур. Яны спасылаюцца на заканадаўства, згодна зь якім цела для пахаваньня не выдаецца і пра месца пахаваньня не паведамляецца.
Маці і сястра спасылаюцца на рашэньне Камітэта ААН па правах чалавека, згодна зь якім утойваньне месца пахаваньня чалавека, да якога прыменена сьмяротнае пакараньне, парушае пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.
11 красавіка 2011 года адбыўся тэракт у менскім мэтро. Амаль праз год, у сакавіку 2012 абвінавачаныя ў ім Уладзіслаў Кавалёў і Дзьмітры Канавалаў былі пакараныя сьмерцю. Увесь гэты час маці Ўладзіслава Кавалёва змагаецца за тое, каб ёй выдалі цела сына і паведамілі дакладную дату яго сьмерці.