21 жніўня ў Вільні ля будынка пасольства Беларусі прайшоў пікет супраць будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі.
Удзельнікі пікету выказалі незадаволенасьць у сувязі з тым, што Беларусь не выконвае патрабаваньні канвэнцыі Эспа.
Удзельнікі пікету разгарнулі плякат «Стоп Астраўцу! Канвэнцыя Эспа не для вас?»
У пікеце браў удзел намесьнік старшыні «Літоўскага саюзу сялян і зялёных» Томас Тамілінас. Ён апавёў, што гэта ня першае пікетаваньне беларускай амбасады, што літоўскае грамадства ўважліва назірае за працэсам будаўніцтва АЭС і выступае супраць зьяўленьня атамнай станцыі побач зь Літвой:
«Беларусь не выконвае канвэнцыю Эспа, міжнародныя пагадненьні, якія рэглямэнтуюць будаўніцтва аб’ектаў ля межаў зь іншымі дзяржавамі. Беларусь не адказавае на пытаньні літоўскага боку, чаму абраная менавіта астравецкая пляцоўка. Паводле міжнароднага права мы можам патрабаваць, каб побач зь літоўскай сталіцай Вільняй не было небяспечнага атамнага рэактара, каб не паўтарыўся другі Чарнобыль».
Супрацоўнікі беларускага пасольства ніяк не адрэагавалі на пікетоўцаў.