Аляксандар Лукашэнка лічыць мэтазгодным продаж нявыкарыстанай прадукцыі ваеннага прызначэньня, але пры гэтым патрабуе «па-гаспадарску ставіцца да лішкаў».
На нарадзе па пытаньнях будаўніцтва і развіцьця Ўзброеных сіл 20 жніўня ён заявіў, што лішкі такой прадукцыі Беларусі «у прынцыпе не патрэбныя» ў сувязі з мадэрнізацыяй Узброеных сіл. «Ад іх, вядома ж, трэба пазбаўляцца, пакуль гэтая прадукцыя не састарэла і патрэбная камусьці, не парушаючы міжнародных абавязацельстваў. Рабіць гэта трэба разумна», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
На пытаньне Радыё Свабода, што можа быць прададзена, вайсковы аналітык Аляксандар Алесін адказаў, што, хутчэй за ўсё, гэта авіяцыйная тэхніка:
«У мінулым годзе мы зьнялі з узбраеньня зьнішчальнікі, франтавыя бамбавікі СУ-24. Як заявіў тады міністар абароны, „з прычыны іх небясьпекі для лётчыкаў “. Яны выпрацавалі свой рэсурс, паступіла ўказаньне рыхтаваць іх да продажу, паднавіць. Па маіх падліках, СУ-24 павінна быць каля 35 штук. А ў сьнежні мінулага году зьнялі з баявога дзяжурства СУ-27 — 14 штук. Падобна на тое, што іх таксама прададуць. Фармулёўка тая ж, што самалёты састарэлі. Я думаю, што Лукашэнка меў на ўвазе менавіта гэтую тэхніку, таму што ад продажу ўсяго астатняга — пары-тройкі танкаў, бронетранспартэраў, гаўбіц — сумы будуць мізэрныя, некалькі сотняў тысяч даляраў. Тут можна разьлічваць на некалькі дзясяткаў, а можа быць, на пару соцень мільёнаў даляраў — у залежнасьці ад таго, як будзе праведзена перадпродажная падрыхтоўка».
Аляксандар Алесін выказаў меркаваньне, што здымаюць авіяцыйную тэхніку з узбраеньняў ня толькі таму, што яна састрарэлая — у Расеі такая ж ня сьпісваецца. А Беларусь здымае, каб зарабіць і закрыць дзіркі ў бюджэце, і ня толькі ў ваенным. Складаная эканамічная сытуацыя, вайскоўцы знаходзяцца, так бы мовіць, «на галоднай пайцы». А ідзе мадэрнізацыя войска. На думку Алесіна, прадаваць будуць вайсковую тэхніку не таму, што гэта «лішкі», а таму, што іншага выйсьця няма.
Днямі ў сеціве зьявілася інфармацыя, што каля дзесяці беларускіх штурмавікоў выявілі на авіябазе ў Судане разам зь беларускім пэрсаналам. Апублікаваныя й фатаграфіі самалётаў. Наколькі гэта верагодна? Аляксандар Алесін выказаў такое меркаваньне:
«Я думаю, што Лукашэнка агучыў тое, што ўжо адбылося. Ён проста легалізаваў тую ўгоду, якая ажыцьцявілася. Ужо яны сышлі ў Судан, гэтыя СУ-24. Я думаю, верыць у гэта можна. Гэта якраз у кантэксьце выказваньняў Лукашэнкі. І ён ужо „дэ-факта“ заявіў. А зьнішчальнікі ўжо прададзеныя. Магчыма, ня ўсе, але частка ўжо прададзеная».
У замежных СМІ пэрыядычна зьяўляецца інфармацыя пра незаконныя пастаўкі Беларусьсю ўзбраеньняў у розныя гарачыя кропкі сьвету (Сырыю, Альжыр, Кот-дэ-Вуар, Судан). Гэтыя зьвесткі афіцыйны Менск катэгарычна абвяргае.