У лекара Ігара Паснова ў псыхіятрычным шпіталі забралі тэлефон

Ігар Пасноў

Віцебскі журналіст Уладзімер Жыгулоў паведаміў, што лекар Ігар Пасноў цяпер знаходзіцца ў закрытым другім аддзяленьні Віцебскага абласнога псыхіятрычнага шпіталя. Туды яго зьмясьцілі 16 жніўня:

«На сёньняшні дзень у яго забралі тэлефон, ён ня можа размаўляць. Да яго нікога не пускаюць. Адзінае, што ён сказаў, калі на хвіліну яму далі тэлефон, што ён знаходзіцца ў асобнай палаце, што пэрсанал да яго ставіцца добразычліва. Але галоўны лекар Мартынава Алена Валер’еўна не дазволіла нам даць даверанасьць, каб можна было глядзець ягоную асабістую справу, які яму дыягназ ставяць. Быццам бы ён сам ня згодны, хоць ён нас прасіў сам».