Ад 2010 году Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры сумесна з прадстаўнікамі сям’і вядомага беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча, Глушанскім пасялковым саветам і мясцовымі актывістамі вядзе працу па заснаваньні ў вёсцы Глуша Бабруйскага раёну музэя «Вайна пад стрэхамі». Тут у будынку былой аптэкі на пачатку вайны пачыналася праца Алеся Адамовіча ў антынацысцкім падпольлі.
Праўда, толькі сёлета супольная ініцыятыва знайшла падтрымку на ўзроўні Магілёўскага аблвыканкаму і Бабруйскага райвыканкаму. У траўні адбылася працоўная нарада з удзелам зацікаўленых бакоў пад старшынствам кіраўніка раённай вэртыкалі Міхаіла Шалкоўскага, на якой былі вызначаны асноўныя кірункі супрацы.
Спэцыялісты архітэктурнай секцыі Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры выканалі агульнае абсьледаваньне тэхнічнага стану будынка і яго архітэктурна-археалягічныя абмеры. 14 жніўня старшыня таварыства Антон Астаповіч перадаў матэрыялы Міхаілу Шалкоўскаму і начальніку аддзела ідэалягічнай працы, культуры і спраў моладзі Галіне Чарновай.
Па выніках працоўнай сустрэчы былі акрэсьленыя далейшыя этапы працы. У прыватнасьці, грамадскаму аб’яднанню даручана распрацоўка эскізнага праекту рэканструкцыі і музэефікацыі будынка былой аптэкі ў Глушы. Да гэтай працы спэцыялісты таварыства мяркуюць прыступіць ужо ў верасьні, па завяршэньні сэзону адпачынкаў.
Паводле слоў Антона Астаповіча, стварэньне музэя Алеся Адамовіча «Вайна пад стрэхамі» — выдатны ўзор рэалізацыі прынцыпаў дзяржаўна-грамадзкага партнэрства ў сфэры культуры. Ня так шмат прыкладаў, калі валянтэрскія намаганьні грамадзкасьці маюць падтрымку з боку органаў мясцовай улады.