Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) абвясьціў пра збор подпісаў за вызваленьне ксяндза Ўладзіслава Лазара.
Паводле інфармацыі адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага, кампанія стартуе 14 жніўня. Зьбіраць подпісы будуць каля касьцёлаў у розных рэгіёнах краіны.
13 жніўня актывісты БХД пераслалі ў КДБ і Генэральную пракуратуру Беларусі зварот з патрабаваньнем тэрмінова вызваліць ксяндза Ўладзіслава Лазара. БХД, у прыватнасьці, адзначае: «Нягледзячы на патрабаваньні грамадзкасьці і ажыятаж у СМІ, КДБ упарта захоўвае маўчаньне ў гэтай справе. Мы лічым, што арышт каталіцкага сьвятара зьяўляецца спробай шантажу каталіцкага касьцёлу ў Беларусі і запалохваньня беларускага грамадзтва. У сувязі з гэтым мы патрабуем неадкладнага вызваленьня ксяндза Ўладзіслава Лазара», — гаворыцца ў звароце.
14 жніўня Праваабарончы цэнтар «Вясна» таксама выступіў з адкрытым зваротам да КДБ Рэспублікі Беларусь і патрабаваў праінфармаваць грамадзкасьць аб прычыне і месцы ўтрыманьня пад вартай сьвятара Лазара.