Яўген Васьковіч, які адбывае 7-гадовае пакараньне ў Магілёўскай «крытай» турме № 4, пры канцы ліпеня быў зьмешчаны на 10 сутак у ШЫЗА.
Пра гэта паведаміў Радыё Свабода адказны сакратар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі. На пачатку ліпеня супрацоўнікі турмы чарговым разам дамагаліся, каб Васьковіч напісаў прашэньне аб памілаваньні. Хлопец адмовіўся. Празь некаторы час яго зьмясьцілі ў штрафны ізалятар на 10 сутак.
З траўня 2011 году, калі Васьковіч быў асуджаны, ён правёў у карцэрах і ШЫЗА амаль 200 сутак — трапляе туды раз на месяц.
Яўген Васьковіч разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым за спробу падпалу дзьвярэй Бабруйскага КДБ у траўні 2011 году быў асуджаны на 7 гадоў. У кастрычніку 2011 году Васьковіч быў пераведзены з Магілёўскай калёніі ў 15-ю «крытую» турму. Арцём Пракапенка адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15. Павал Сырамалотаў у жніўні 2012 году напісаў прашэньне аб памілаваньні і быў вызвалены.