Паводле міністра па падатках і зборах, зьмены ў Падатковы кодэкс накіраваныя на выяўленьне асобаў, «якія жывуць не па сродках».
Міністэрства па падатках і зборах Беларусі прапануе шэраг паправак у заканадаўства, у тым ліку дзеля выяўленьня фактаў выплаты заробкаў «ў канвэртах» і асоб, «якія жывуць не па сродках».
Паводле міністра па падатках і зборах Уладзімера Палуяна, прапануецца ўскласьці адказнасьць за нявыплату плацяжоў пры «заробках ў канвэртах» на наймальнікаў.
Акрамя таго, Палуян заявіў, што зьмены ў Падатковы кодэкс таксама накіраваныя на выяўленьне асобаў, «якія жывуць не па сродках», паведамляе Інтэрфакс.
Дзеля выяўленьня такіх асобаў, якія пры адсутнасьці афіцыйных крыніц даходаў набываюць дарагую маёмасьць — аўтамабілі, нерухомасьць, зямельныя ўчасткі — падатковымі органамі праводзіцца праверка іх фінансавай заможнасьці. Міністэрства хоча, каб падатковыя органы надзялілі правам атрыманьня зьвестак аб даходах фізычных асоб, якія складаюць банкаўскую таямніцу.