Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў былога кіраўніка падлеткавага клюба «Юныя Арляняты флёту», 53-гадовага Васіля Мідцава, да 18 гадоў пазбаўленьня волі за спакушэньне сваіх непаўналетніх выхаванцаў.
Раней абвінаваўчы вэрдыкт Мідцаву вынесьлі прысяжныя. Як паведамляецца на сайце Генэральнай пракуратуры, яго прызналі вінаватым у 70 злачынствах па трох артыкулах («замах на гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару», «гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару» і «распусныя дзеяньні»).
Суд устанавіў, што Васіль Мідцаў арганізаваў падлеткавы клюб «Юныя Арляняты флёту», дзе быў адзіным кіраўніком і выхавальнікам аж да моманту затрыманьня. З 2005 па 2011 год яго ахвярамі сталі сем выхаванцаў ва ўзросьце ад 10 да 15 гадоў.
Пакараньне Мідцаў будзе адбываць у папраўчай калёніі строгага рэжыму. Суд таксама пазбавіў яго права на працягу 15 гадоў займацца дзейнасьцю, зьвязанай з выхаваньнем і навучаньнем дзяцей, паведамляе ВВС.