Такое пытаньне мы задалі наведнікам нашага сайту сёньня, 6 жніўня, у дзень, калі ў 1517 годзе Францішак Скарына надрукаваў у Празе першую кнігу па-беларуску.
Датуль у нас былі толькі рукапісныя кнігі. Якраз у часы Скарыны ў сьвеце пачыналася эпоха друкаваных кніг. З гэтай нагоды мы й задалі наша сёньняшняе пытаньне. А даць дакладны адказ на яго папрасілі пісьменьніка і гісторыка Ўладзімера Арлова.
Уладзімер Арлоў: Біблія Скарыны была чацьвёртай у сьвеце. Паперадзе нас толькі італійцы, чэхі і немцы. Калі-небудзь, я спадзяюся, гэты дзень – 6 жніўня – будзе ў нашай краіне Днём друку.
Уладзімер Арлоў: Біблія Скарыны была чацьвёртай у сьвеце. Паперадзе нас толькі італійцы, чэхі і немцы. Калі-небудзь, я спадзяюся, гэты дзень – 6 жніўня – будзе ў нашай краіне Днём друку.