Днепрапятроўскае агенцтва па арганізацыі сьвятаў пачало зарабляць грошы на імені зьняволенага экс-прэм’ера Юліі Цімашэнкі. Тут праводзяць экскурсіі падчас якіх распавядаюць, дзе нарадзілася Цімашэнка, з кім сябравала і хадзіла на спатканьні.
У школе Цімашэнка любіла булачкі з макам. Пра гэта турысты ў Днепрапятроўску даведаюцца падчас туру «Па мясьцінах Цімашэнкі». Тур цягнецца тры гадзіны і ўключае кватэру, дзе яна жыла ў дзяцінстве, школу, унівэрсытэт ды офіс энэргетычнай кампаніі, якую яна заснавала. Падчас экскурсій распавядаюць, дзе нарадзілася Юлія Цімашэнка, як вучылася і куды хадзіла на спатканьні.
Кошт экскурсіі — ад 24 да 61 даляра. Дарагі варыянт прадугледжвае ня толькі катаньне ў рэтра-аўтамабілі, але і падрабязны аповед пра асабістае жыцьцё экс-прэм’ера.
Турыстычная фірма прапануе таксама экскурсію па месцах яшчэ аднаго былога прэм’ера — Паўла Лазарэнкі, які адбыў турэмнае зьняволеньне ў ЗША за фінансавае махлярства.
5 жніўня споўнілася два гады зь дня арышту былога прэм’ер-міністра Ўкраіны, лідэра апазыцыйнай партыі «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі, які адбывае сямігадовы тэрмін зьняволеньня па так званай «газавай» справе.
Больш за год Цімашэнка знаходзіцца пад аховай у харкаўскім шпіталі, куды яе перавялі з Качаноўскай жаночай калёніі. Як піша газэта «Весьці», супрацоўнікі шпіталя лічаць стан экс-прэм’ера цяжкім, яна моцна схуднела і ўпала духам. У сваю чаргу ў Міністэрстве аховы здароўя Украіны сьцьвярджаюць, што вязень № 1 ня мае патрэбы ў мэдычным умяшаньні, і пры гэтым называюць «беспрэцэдэнтным» тэрмін яе знаходжаньня ў стацыянары.